Беражанскі гадзіннікавы завод царскага двара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беражанскі гадзіннікавы завод царскага двара, Беражанская гадзіннікавая мануфактура — прадпрыемства, якое працавала ў 1784—1793 гг. у сяле Беражань былога Дубровенскага графства Горацкага павета каля Шклова.

Прадпрыемства было заснавана з ініцыятывы графа Р. А. Пацёмкіна, якому належала Дуброўна. У Беражань у 1784 годзе быў выпісаны майстар Нордштэйн са Швецыі, якому даручылі будаўніцтва гадзіннікавай мануфактуры і навучанне 33 прыгонных хлопчыкаў з суседніх вёсак збіраць «усякага роду гадзіннікі» для царскага двара.

У 1789 выраблена гадзіннікаў і іншых рэчаў на 9729 руб. Паведамляецца, што паводле якасці гадзіннікі не саступалі лепшым заходнееўрапейскім.

У 1794 годзе паводле загаду Кацярыны II завод перавялі ў г. Екацярынаслаў, потым у вёску Купава пад Масквой.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Болбас. Удастоены вышэйшых узнагарод // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №3, 1988. С.28,29.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).