Беразнікі
| Горад | |||||
| Беразнікі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Березники | |||||
|
|||||
| 59°25′00″ пн. ш. 56°47′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Пермскі край | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 20 сакавіка 1932[2] | ||||
| Першая згадка | 1831 | ||||
| Горад з | 1932 | ||||
| Плошча | 387 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 130 м | ||||
| Водныя аб’екты | Кама | ||||
| Часавы пояс | UTC+5 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 164 098[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3424 | ||||
| Паштовы індэкс | 618400 | ||||
| Аўтамабільны код | 59, 81, 159 | ||||
|
|
|||||
| admbrk.ru/ | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Беразнікі́ (руск.: Березники) — горад (з 1950 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Пермскага краю. Насельніцтва 169,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.
Горад размешчаны левым беразе ракі Кама, за 208 км на поўнач ад Пермі.
Беразнікі адрозніваюцца празмернай канцэнтрацыяй прамысловага патэнцыялу і асабліва цяжкай прамысловасці, яе базавых галін. У эканоміцы горада засяроджана 13,8 % прамыслова-вытворчых асноўных фондаў вобласці. На прадпрыемствы хімічнага комплексу прыходзіцца 87,3 % асноўных фондаў і 79,2 % прамысловай прадукцыі Беразнікоў, на паліўна-энергетычны адпаведна 8,2 % і 8,8 %, тады як комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання аб’ядноўвае 1 % фондаў і вырабляе 6,7 % прамысловай прадукцыі. Слаба развіта машынабудаванне (1,2 % фондаў і прамысловай прадукцыі горада).
Асноўныя прадпрыемствы: ААТ «Уралкалій» (вырабляе больш за палову калійных угнаенняў Расіі); ААТ «Бератон» (вытворчасць поліакрыламіда); ААТ «Карпарацыя ВСМПО-АВІСМА», тытана-магніевы камбінат (тытан, магній, магніевыя сплавы); ААТ «Азот» (аміячная салетра, карбамід і іншыя азотутрымліваючыя ўгнаенні).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беразнікі