Бераснёўка (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бераснёўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
127 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовыя індэксы
247642
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203836006
Бераснёўка на карце Беларусі ±
Бераснёўка (Брагінскі раён) (Беларусь)
Бераснёўка (Брагінскі раён)
Бераснёўка (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Бераснёўка (Брагінскі раён)

Бераснёўка — вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля.

Водная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

На паўночным усходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Лоеў.

Планіроўка складаецца з крывалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы з завулкам. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Дзеражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе размяшчалася карчма.

З 8 снежня 1926 года па 30 студзеня 1927 года цэнтр Бераснёўскага сельсавета. У 1930 годзе ў карыстанні сялян было 558 га землі. У 1931 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — вёска Малажын).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 66 гаспадарак, 127 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 25 двароў, 136 жыхароў.
  • 1897 год — 7 двароў, 404 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 86 двароў, 602 жыхара.
  • 1930 год — 617 жыхароў.
  • 1959 год — 499 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 66 двароў, 127 жыхароў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0