Бераставіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бераставіцкі раён
Герб
BIA Brzostowica Wielka COA.jpg
Сцяг
BIA Brzostowica Wielka flag.gif
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Гродзенская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Вялікая Бераставіца

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 73,57 %, руская 21,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 60,03 %, руская 35,82 %[1]

Насельніцтва (2009)

18 017 чал,[1] (17-е месца)

Шчыльнасць

24,23 чал./км² (9-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 70,04 %,
палякі — 21,69 %,
рускія — 5,77 %,
украінцы — 1,24 %,
іншыя — 1,26 %[1]

Плошча

743.58[2] км²
(17-е месца)

Бераставіцкі раён на карце

Часавы пояс

UTC+2

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Бераставіцкі раён на Вікісховішчы
Каардынаты: 53°11′44″ пн. ш. 24°01′15″ у. д. / 53.195556° пн. ш. 24.020833° у. д. (G) (O) (Я)

Бераставіцкі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Плошча 0,9 тыс. км². У 1991 у раёне налічвалася 129 населеных пунктаў, у тым ліку а.г.Пагранічны, 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Кватарскі, Канюхоўскі, Макаравіцкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі. З поўначы на поўдзень праходзіць аўтадарога Гродна-Пагранічны-Беласток.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах паўднёвага адгалінавання Беларускай грады. Большую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе ўскраіна Гродзенскага ўзвышша. Пераважае вышыня 160—200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 212 метраў (на поўначы раёна, Магілянская града).

Карысныя выкапні: гліны, торф, будаўнічыя пяскі.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5°С, ліпеня 18°С. Ападкаў выпадае 560 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 200 сутак.

Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15 % тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6 % плошчы раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20.9.1944 пасля перайменавання Крымкаўскага раёна. Цэнтр — гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён заняты савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. У 1944 годзе заходняя частка раёна перададзена Польшчы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

1969 — 26 тыс.
2006 — 19,7 тыс.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае месца ў гаспадарцы раёна займае сельска-гаспадарчая вытворчасць. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 50 869 га, з іх 7656 га асушана. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі знаходзіцца 60,9 % тэрыторыі раёна. Развіта мяса-малочная жывёлагадоўля (СВК «Алекшыцы»), свінагадоўля (СВК «Цецяроўка», імя Варанецкага), птушкагадоўля (ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка»); у раёне вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну.

Бераставіцкі раён на працягу 2013—2014 гг. трымаў 1-ае месца ў вобласці і 3-яе месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (64,7 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[3].

Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны прадстаўлены:

  • філіялам ААТ «Гродна Малкамбінат»
  • Бераставіцкім масласырзаводам
  • АСП «Айцоўскі спіртзавод».

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

У раёне Малабераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 195 перапрацоўчай прамысловасці і Бераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 194 сельскагаспадарчай вытворчасці, 8 сярэдніх, 4 базавыя, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 1 музычная школа і 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клубных устаноў, 9 кінаўстановак, 23 бібліятэкі, дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых (в. Макараўцы), 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбулаторыі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Школьныя краязнаўчыя музеі: у в. Малая Бераставіца, у в. Кватары, у в. Макараўцы, гісторыка-этнаграфічны ў ПТВ-195 (в. Муравана), гісторыка-краязнаўчы ў ПТВ-194 (г.п. В.Бераставіца). Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У раёне знаходзіцца магіла пагранічніка І. Н. Анохіна (в. Цецяроўка), помнікі землякам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, савецкім воінам і землякам (в. Канюхі), партызанам (в. Ёдзічы), на месцы гібелі падпольшчыкаў В. Соламавай і В. Бабіча (в. Жорнаўка).

Помнікі архітэктуры на тэрыторыі раёна:

  • царква 1871 г. (в. Алекшыцы),
  • касцёл Яна Непамука XIX — пач. XX стст. (в. Вялікія Эйсманты),
  • царква 1860 г. (в. Гарбачы),
  • капліца пач. XX ст. (в. Глебавічы),
  • царква пач. XX ст. (в. Грыцавічы),
  • Крыжаўзвіжанская царква 1885 г. (в. Клепачы),
  • сядзіба 1848 г. (в. Лішкі),
  • Крыжаўзвіжанскі касцёл канца XVIII ст. (в. Макараўцы),
  • Дзімітраўская царква 1866 г.,
  • касцёл пач. XIX ст.,
  • сядзібны дом 1912 г. (в. Малая Бераставіца),
  • царква Нараджэння Багародзіцы 1796 г.,
  • сядзіба канца XVIII — 1-ай паловы XIX стст. (в. Масаляны) і інш.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Асобы, якія маюць дачыненне да Бераставіччыны ў яе сучасных межах:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Карта ўраджайнасці Беларусі за 2014 год , Наша Ніва (27 снежня 2014). Праверана 27 снежня 2014.
  4. Валынцэвіч Павел , Рэгіянальная газета (18 кастрычніка 2011). Праверана 27 снежня 2014.