Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Бераставіцкі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 231778, Гродзенская вобласць, г.п. Вялікая Бераставіца, пл. Ратушная, 1 |
Старшыня | Антон Станіслававіч Кулісевіч |
Сайт | berestovitsa.grodno-region.by |
Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бераставіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада, у будынку на Ратушнай плошчы, 1.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- жнівень 2006 — жнівень 2011 — Міхаіл Міхайлавіч Сіцько;
- з верасня 2011 — Антон Станіслававіч Кулісевіч.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- berestovitsa.grodno-region.by — афіцыйны сайт Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта