Берасцейская Біблія
| Берасцейская Біблія | |
|---|---|
| | |
| Жанр | Біблія |
| Мова арыгінала | польская |
| Выдавец | Брэсцкія друкарні |
| Выдавецтва | Берасцейская друкарня |
| Выпуск | 1563 |
| Месца публікацыі | Брэст |
| Старонак | 738 |
Берасцейская Бі́блія — помнік кнігадрукавання XVI стагоддзя. Назва паходзіць ад месца выдання; вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія паводле фундатара і Піньчаўская Біблія — паводле месца выканання перакладу.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальная назва: «Biblia święta, tho iest, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego Greckiego y Łacińskiego, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone».
Гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта) поўны пераклад Святога Пісьма на польскую мову літаратурную мову XVI стагоддзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Стаў адным з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгіналу: іўрыта і грэчаскай мовы. Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя[1].
Кнігу адкрывае ліст-прысвячэнне, які Радзівіл Чорны адрасаваў каралю Жыгімонту II Аўгусту.
Мае вялікі аб’ём (каля 1500 старонак) фаліянтнага фармату. Акрамя біблейскіх тэкстаў уключае прадмовы і прысвячэнні, каментарыі і прадметны паказальнік (што было ўпершыню прыменена ў беларускім кнігадрукаванні). Надрукавана гатычным шрыфтам у дзве калонкі па 58 радкоў у кожнай. Выданне багата упрыгожана: маюцца гравіраваныя тытульныя аркушы, прыгожыя ініцыялы, 14 арыгінальных гравюр-ілюстрацый у тэхніцы ксілаграфіі. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы[1].
Захаваныя асобнікі
[правіць | правіць зыходнік]
У свеце вядома больш за 130 асобнікаў (пераважная большасць з іх дэфектныя), якія захоўваюцца ў Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі і Швецыі[2]. У Беларусі асобнікі Берасцейскай Бібліі захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэцы і Музеі гісторыі горада Брэста[3].
Публікацыі і ўшанаванне
[правіць | правіць зыходнік]- У 16 ст. Берасцейская Біблія неаднаразова перавыдавалася. Каля дзесяці разоў выходзілі выданні яе розных частак.
- У 2001 г. у Германіі выйшаў рэпрынт Бібліі: Biblia Święta, to jest Księgi Starego i Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego, Greckiego, i Łacińskiego, nowo na Polski język z pilnością i wiernie wyłożone // Biblia Slavica / Hrsg. von H. Rothe und F. Scholz unter Mitarbeit von Ch. Chanick und L. Udolph. Seria II: Polnische Bibeln. — Paderborn — München — Wien — Zürich, 2001.
- У 2019 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі па ініцыятыве і пад навуковым кантролем Алеся Сушы ажыццявіла факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі. А праз год выйшла навуковая манаграфія пра саму Берасцейскую Біблію[2][3].
- У 2019 г. з нагоды святкавання 1000-годдзя Берасця прайшто мноства ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем Берасцейскай Бібліі. Яны адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэцы, Музеі гісторыі горада Брэста і інш.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Берасцейская Біблія — 30 сведчанняў каштоўнасці
- ↑ а б Суша, А. А. Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія / Алесь Суша. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. — 259 с., [4] л. — С. 147.
- ↑ а б Берасцейская Біблія: Асэнсаванне шэдэўра — прэзентацыя кнігі
- ↑ Берасцейская Біблія: адкрыты дотык Архівавана 21 студзеня 2021.. — 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Берасцейская Біблія на Вікісховішчы |
- Суша, А. А. Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія / Алесь Суша (культуролаг). — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. — 259 с., [4] л.
- Берасцейская Біблія анлайн
- Берасцейская Біблія анлайн з архіваў Велікапольскай лічбавай бібліятэкі
- Берасцейская Біблія анлайн з архіваў Польскай інтэрнэт-бібліятэкі Архівавана 18 жніўня 2012.
- Берасцейская Біблія : Архівавана 21 чэрвеня 2013. віртуальная выстаўка на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі (руск.)