Бергама (правінцыя)
| Бергама | |||
|---|---|---|---|
| італ.: Provincia di Bergamo | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | Італія | ||
| Уваходзіць у | Ламбардыя | ||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Глава | Pasquale Gandolfi[d] | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
| Вышыня над узроўнем мора |
249 м | ||
|
|
|||
| Код ISO 3166-2 | IT-BG | ||
| Паштовыя індэксы | 24121-24129 (Bergamo), 23806, 24000-24100, (provincia) | ||
| Код аўтам. нумароў | BG | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Бергама (італ.: Provincia di Bergamo, ламб.: Provincia de Bergom) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Ламбардыя. Насельніцтва правінцыі — 1 098 740 чалавек (2010), плошча — 2723 км², складаецца з 244 камун. Сталіца — горад Бергама.
Мяжуе з правінцыяй Сондрыа на поўначы, правінцыяй Брэшыя на ўсходзе, правінцыяй Крэмона на поўдні і правінцыямі Мілан (скасаваная ў 2014 годзе) і Лека на захадзе. Паўночная частка правінцыі адносіцца да Бергамскіх Альп, найвышэйшым пунктам з’яўляецца Піца-дзі-Кока (італ.: Pizzo di Coca), вышынёй 3052 м. У ёй знаходзяцца дзве даліны — Валь-Серыяна і Валь-Брэмбана. Паўднёвая частка правінцыі пераважна раўнінная. На паўночна-заходняй мяжы правінцыі знаходзяцца тры ракі: Серыа, Брэмба і Ада. На ўсходзе возера Ізеа разам з ракой Ольё, якая працякае праз даліну Камоніка, фарміруюць мяжу правінцыі.