Бергенскі музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бергенскі музей
Бергенскі музей

Бергенскі музей — музей г. Берген, Нарвегія. З'яўляецца часткай Бергенскага ўніверсітэта, размешчаны ў двух будынках (1865 і 1927 года пабудовы), на тэрыторыі кампуса. Быў заснаваны ў 1825 годзе Вільгельмам Фрайманам Корэн Крысці. Побач з музеем батанічны сад і дэндрапарк.

Культурная і гістарычная калекцыя маюць аддзелы археалогіі, мастацтва і гісторыі культуры. Багата прадстаўлена нарвежскае мастацтва, народнае мастацтва, аб'екты 17-18-га стагоддзяў і царкоўнага мастацтва.

Прыродная калекцыя прадстаўляе артэфакты заалогіі, геалогіі і батанікі. У пачатку 20 ст. куратарам музея быў нарвежскі археолаг Хокан Шэтэліг.