Берды Кербабаеў
| Берды Кербабаеў | |
|---|---|
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 15 (27) сакавіка 1894 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 ліпеня 1974[1] (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
| Гады творчасці | з 1923 |
| Мова твораў | туркменская мова |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Берды́ Кербаба́еў, поўнае імя Берды Мурадавіч Кербабаеў (туркм.: Berdy Kerbabaýew; 15 (27) сакавіка 1894, Tejen[d], Закаспійская вобласць — 23 ліпеня 1974[1], Ашгабат) — туркменскі савецкі пісьменнік. Народны пісьменнік Туркменскай ССР (1967). Акадэмік АН Туркменскай ССР (1951). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1948, 1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 (15) сакавіка 1894 года ў сялянскай сям’і.
Да 1917 года вучыўся ў аульнай школе (мектэбе), затым — у Бухарскім медрэсэ. Удзельнічаў у басмацкім руху (атрад Эзіз-хана Чапыка). У маі 1919 года перайшоў на бок РККА. У гады Грамадзянскай вайны служыў супрацоўнікам палітаддзела Закаспійскага фронта. У 1919—1924 гадах працаваў інструктарам павятовай і загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы, старшынёй валаснога выканкама. У 1927—1928 гадах вучыўся ў ленінградскім Інстытуце ўсходазнаўства. У 1924—1934 годах — на рэдактарскай працы (у газеце «Туркменістан» (туркм.: Türkmenistan), у часопісе «Молат» (туркм.: Tokmak), у Дзяржвыдаце Туркменіі). Член УКП(б) з 1948 года. У 1934—1936 гадах быў начальнікам упраўлення навукі пры Наркамасветы Туркменскай ССР. У 1942—1950 гадах — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Туркменскай ССР, пазней быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Туркменскай ССР, членам Камітэта па Сталінскіх прэміях.
Памёр 23 ліпеня 1974 года. Пахаваны ў Ашгабаце на Ватуцінскіх могілках[2][3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1923 года. За гэты перыяд апублікаваў звыш 30 твораў розных жанраў: некалькі п’ес, оперныя лібрэта, паэмы і вершы, літаратурныя кінасцэнары і некалькі празаічных твораў, а таксама пераклады на туркменскую мову твораў Я. Купалы, А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, М. В. Гогаля, Л. М. Талстога, М. Горкага і інш.
У паэмах «Свет дзяўчат» (туркм.: Gyzlar dünýäsi, 1927), «Заняволеная» (1928), «Да новага жыцця» (1930) аўтар выявіў горкую долю туркменскай жанчыны ў мінулым, выступаючы таксама за сцвярджэнне нормаў сацыялістычнай маралі. Паэма «Амудар’я» (туркм.: Amyderýa, 1930) прысвечана сацыялістычнаму будаўніцтву.
У гістарычным рамане «Вырашальны крок» (туркм.: Aýgytly ädim; кн. 1—2, 1940—1947; кн. 3, 1955) яскрава намаляваны ўдзел шараговага дайханства ў сацыялістычнай рэвалюцыі, яго сяброўства з рускім народам.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны былі напісаны п’еса «Герой Савецкага Саюза Курбан Дурды» (1942), паэма «Айлар» (туркм.: Aýlar, 1943), трагедыя «Махтумкулі» (туркм.: Magtymguly, 1943) пра вялікага туркменскага паэта і патрыёта, п’еса «Браты» (туркм.: Doganlar, 1943), лібрэта першай туркменскай оперы на сучасную тэму «Абадан» (туркм.: Abadan), апавяданні «Хто перамог», «Імкненне» і інш.
У пасляваенныя гады ў творах аўтара пераважаюць тэмы сацыялістычнага будаўніцтва — аповесць з жыцця калгаснага аула «Айсалтан з краіны белага золата» (туркм.: Aýsoltan, 1949), раман «Небіт-Даг» (туркм.: Nebitdag, 1957) пра нафтавікоў. Раман «Цудам народжаны» (туркм.: Gaýgysyz Atabaý, 1965) апавядае пра туркменскага рэвалюцыянера К. Атабаева.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў Туркменскай ССР (1943)[4]
- Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за раман «Вырашальны крок» (1947)[5]
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1951) — за аповесць «Айсалтан з краіны белага золата» (1949)
- Герой Сацыялістычнай Працы (14.3.1969)
- тры ордэны Леніна (28.1.1950; 28.10.1955; 14.3.1969)
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (18.3.1974)
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (13.12.1944; 14.2.1957; 28.3.1964)
- медалі
- Дзяржаўная прэмія Туркменскай ССР імя Махтумкулі (1970).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Кербабаева, у 1970-я гады ў Ашгабаце адкрыўся першы ў Туркменіі літаратурны дом-музей, прысвечаны памяці Кербабаева[6]. Быў зачынены ў часы Прэзідэнта Туркменістана С. Ніязава. У 2000-я гады будынак быў дэмантаваны, але ўчастак з садам Кербабаева застаўся.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 лютага 2020.
- ↑ Кербабаев Берды Мурадович. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2023. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Последнее пристанище. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2023. Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Кербабаев, Берды Мурадович. Театральная энциклопедия. — С. 210. Наследие. Искусство. Величие. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2013. Праверана 7 красавіка 2013.
- ↑ В Совете Министров Союза ССР О присуждении Сталинских премий за выдающиеся работы в области литературы и кинематографии за 1947 год // Правда. — 1948. — 2 красавіка (№ 93). — С. 1.
- ↑ Сорокина А. В. Строки в газете. Москва ; Санкт-Петербург : Нестор-История, 2015. С. 166.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Закаспійскай вобласці
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Ашгабаце
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены АН СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Туркменскамоўныя паэты
- Паэты СССР
