Люцэрна серпападобная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беркун)
Люцэрна серпападобная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Medicago falcata L.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  516848
NCBI  3878
EOL  703634
GRIN  t:104918
IPNI  506175-1
TPL  ild-8492

Люцэрна серпападобная[3] (Medicago falcata) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, умеранай і трапічнай Азіі і Марока.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Люцэрна серпападобная, баркун, беркун[4], зяновец[5][6][7], люцэрна паўночная[8], люцэрна румынская[9]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна (20) 40-100 (120) см даўжынёй. Сцёблы прямыя або ўзыходзячыя, галінастыя з акруглым папярочным перасекам. Прылісткі ад ланцэтных да лінейна-ланцэтных, верхавіны завостраныя. Лісце ад зваротнаяйкападобнага да лінейнага, (5) 8-15 (20) × (1) 2-5 (10) мм, апушана знізу, голае або прыціснута апушана зверху; палі дробна зубчастыя ў верхавінавай 1/4 або 2 — або 3-зубчастыя; верхавіны круглявыя, тупыя або вострыя. Суквецці 10-20(40) мм, з 6-20(25) кветкамі; прыкветак ≈1 мм; кветаножкі 2-3 мм. Вяночак жоўты, 6-9 (11) мм. Плады (8)10-15 × 2.5-3.5(4) мм, прыціснута дробна апушаныя. Насенне 2-4, бурыя, яйкападобна-эліптычныя, ≈ 2 × 1.5 мм[10][11].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (уся, акрамя Ісландыі, Фінляндыі і астравоў Міжземнага мора) і Азіі (умераная і трапічная да паўночнага Кітая)[10][12][13].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Medicago borealis Grossh.
  9. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Medicago romanica Prodan
  10. а б plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  11. efloras.org. (англ.)
  12. bgbm.org. (англ.)
  13. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)