Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера
| Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера | |
|---|---|
| ням.: Hochschule für Musik „Hanns Eisler“ Berlin | |
| | |
| | |
| Заснаваны | 1950 |
| Студэнты | 532[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Сайт |
hfm-berlin.de (ням.) hfm-berlin.de/en/ (англ.) |
Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера (ням.: Hochschule für Musik „Hanns Eisler“ Berlin) — нямецкая кансерваторыя ў Берліне.
Была заснавана ў 1949 годзе Міністэрствам народнай адукацыі ГДР у сувязі з тым, што ранейшыя вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы Берліна засталіся ў ягоным заходнім сектары, і адкрылася для заняткаў у 1950 годзе. Імя Ганса Эйслера, які выкладаў у ёй, было прысвоена Вышэйшай школе музыкі пасля яго смерці ў 1964 годзе.
Першым кіраўніком кансерваторыі стаў Георг Кнеплер, сярод прафесараў першага складу было некалькі прыкметных музыкантаў — у прыватнасці, Рудольф Вагнер-Рэгені і Карл Адольф Марцінсен.
У 1953 годзе ў кансерваторыі было адкрыта аддзяленне рэжысуры музычнага тэатра, у 1965 годзе пры кансерваторыі адкрылася сярэдняя спецыяльная музычная школа (з 1991 года Гімназія імя Карла Філіпа Эмануэля Баха). У 2005 годзе Вышэйшая школа музыкі імя Эйслера і Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў сумесна заснавалі Берлінскі інстытут джаза.