Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал
Выгляд

Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал (ням.: Berlin-Spandauer Schifffahrtskanal, скар. BSK) — канал даўжынёй 12 км, які злучае рэкі Шпрэе і Хафель. З’яўляецца водным шляхам федэральнага значэння і цалкам праходзіць па тэрыторыі горада Берліна.
Канал адгаліноўваецца ад лукавіны Шпрэе ў цэнтры горада, затым адкрываецца ў Гумбальцкую гавань і далей ідзе ў паўночным кірунку праз Паўночную гавань, міма Маабіцкай ЦЭЦ да Заходняй гавані, пасля чаго ідзе ў заходнім кірунку праз парк Юнгфернхайдэ і ўпадае ў Хафель у паўночнага краю Шпандаўскага возера. Канал перасякаюць некалькі мастоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал
- http://www.wsa-b.de/wasserstrassen/bundeswasserstrassen/berlin_spand_schiffkanal/index.html Архівавана 19 сакавіка 2014.