Берлінскі вольны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Берлінскі вольны ўніверсітэт
ням.: Freie Universität Berlin
KSV Logo.JPG
Dahlem Habelschwerdter Allee Rostlaube-2.JPG
Арыгінальная назва ням.: Freie Universität Berlin
Міжнародная назва англ.: Free University of Berlin
Заснаваны 1948
Рэктар Günter M. Ziegler[d]
Студэнты 33 000[1]
Размяшчэнне Берлін
Сайт fu-berlin.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Берлінскі вольны ўніверсітэт (ням.: Freie Universität Berlin) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Берлін.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня з'яўляецца дзяржаўным даследчым універсітэтам. Вольны ўніверсітэт Берліна з'яўляецца адным з 11 самых прэстыжных нямецкіх даследчых універсітэтаў у рамках Ініцыятывы па павышэнню кваліфікацыі нямецкіх універсітэтаў. Вольны ўніверсітэт Берліна нязменна ўваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Германіі, валодаючы адмысловымі перавагамі ў галіне мастацтваў і гуманітарных навук, за якімі ідуць сацыяльныя навукі. Ён заўжды займае лідзіруючыя пазіцыі ў міжнародных універсітэцкіх рэйтынгах.

Універсітэт быў заснаваны ў Заходнім Берліне ў 1948 годзе пры падтрымцы ЗША ў пачатку Халоднай вайны як фактычны заходні працяг Універсітэта Фрыдэрыка Вільгельма, які апынуўся ва Усходнім Берліне і сутыкнуўся з моцнымі камуністычнымі рэпрэсіямі; яго назва апелюе да статусу Заходняга Берліна як часткі заходняга вольнага свету, у адрозненне ад кантраляванага камуністамі універсітэта ва Усходнім Берліне.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт біялогіі, хіміі і фармацыі
  • Факультэт навук аб Зямлі
  • Факультэт гісторыі і культуралогіі
  • Факультэт права
  • Факультэт матэматыкі і камп'ютарных навук
  • Факультэт адукацыі і псіхалогіі
  • Факультэт філасофіі і гуманітарных навук
  • Факультэт фізікі
  • Факультэт палітычных і сацыяльных навук
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт эканомікі
  • Медыцынская школа «Charité» - Берлінскі медыцынскі ўніверсітэт (сумесна з Універсітэтам Гумбальта)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]