Берлінскі міжнародны ўніверсітэт прыкладных навук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Берлінскі міжнародны ўніверсітэт прыкладных навук
ням.: Berlin International University of Applied Sciences
BI logo RGB COLOUR.png
Арыгінальная назва ням.: Berlin International University of Applied Sciences
Заснаваны 2012
Тып прыватная ВНУ
Студэнты 176
Размяшчэнне Берлін
Сайт berlin-international.de

Берлінскі міжнародны ўніверсітэт прыкладных навук (ням.: Berlin International University of Applied Sciences) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

ВНУ была заснавана ў 2012 годзе па ініцыятыве турэцкага прадпрымальніка Энвера Юцэля, заснавальніка і старшыні Глабальнай адукацыйнай сеткі "BAU", міжнароднай сеткі вышэйшых навучальных устаноў, распаўсюджанай па ўсім свеце. Спачатку ён быў створаны як кампус Стамбульскага ўніверсітэта Бахэшэхір, а пазней, у 2014 годзе, стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У чэрвені 2014 года ўніверсітэт атрымаў дазвол Дэпартамента адукацыі, моладзі і навукі Берліна на пачатак працы. Ён зарэгістраваны як 31-я прыватная ВНУ у Берліне паводле нямецкага заканадаўства.

Кампус вучэльні знаходзіцца ў камерцыйным ансамблі будынкаў "Salzufer 6". Ён размешчаны ў Шарлотэнбургу, які знаходзіцца на мяжы з Тыргартэнам. У кампусе ёсць класы, камп'ютарныя кабінеты, дызайн-студыі і пакоі для студэнтаў, якія працуюць у групах, і інш.

Вучэльня арганізавана ў пяць асобных навуковых падраздзяленняў - два факультэты, падрыхтоўчая школа, навукова-даследчы інстытут і бібліятэка - з кампусам, размешчаным ў Шарлотэнбургу. Ён ўяўляе сабой міжкультурную адукацыйную прастору, якае дае студэнтам інструменты для развіцця іх інтэлектуальнага росту, вопыту і творчасці. У цяперашні час каля 400 студэнтаў з 85 розных краін свету навучаюцца ва ўніверсітэце.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]