Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук «SRH»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук «SRH»
ням.: SRH Berlin University of Applied Sciences
SRH Bildung.svg
Ernst-Reuter-Platz Pepper-Haus-002.JPG
Арыгінальная назва ням.: SRH Berlin University of Applied Sciences
Заснаваны 2002
Тып прыватная ВНУ
Студэнты 1 000
Размяшчэнне Берлін
Сайт srh-berlin.de

Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук «SRH» (ням.: SRH Berlin University of Applied Sciences) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрымальнік Эрман Танільдыс ініцыяваў першыя крокі па стварэнні ўніверсітэта ў 2000 годзе, а ў 2001 годзе ён быў зарэгістраваны гарадскім саветам Берліна і ўрадам зямлі Брандэнбург. Універсітэт быў афіцыйна прызнаны ў 2002 годзе Адміністрацыяй Сената па навуцы, даследаваннях і культуры горада Берліна. У 2005 годзе універсітэт пераехаў у Эрнст-Ройтэр-Платц. У верасні 2005 года першыя студэнты скончылі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў.

У жніўні Фонд міжнароднай акрэдытацыі дзелавога адміністравання акрэдытаваў два курсы бакалаўрыяту. Універсітэт акрэдытаваны Нямецкім навуковым саветам з 2009 года. У 2006 годзе ва ўніверсітэце пачалося выкладанне для першага магістарскага курса «Міжнародны стратэгічны менеджмент». Курс магістратуры быў акрэдытаваны Акрэдытацыйным агенцтвам для курсаў у галіне аховы здароўя і сацыяльных пытанняў у верасні 2008 года.

У лістападзе 2007 года прыватны адукацыйны холдынг "SRH" выкупіў універсітэт і перайменаваў яго ў Берлінскую вышэйшую школу "SRH". З верасня 2012 года. Дрэздэнская школа менеджменту стала часткай універсітэта як Дрэздэнскі кампус. У лютым 2013 года універсітэт адкрыў новы корпус на тэрыторыі кампуса Эрнст-Ройтэр-Платц. У 2019 годзе назву вучэльні змянілі на "Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук "SRH", а затым адбыўся перазапуск брэнда вучэльні ў 2020 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]