Бернарда Скардыяло

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бернарда Скардыяло
польск.: Bernard Scordialo, італ.: Bernardo Scordialó, лац.: Bernardus Scordialó
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 20 жніўня 1737
Месца нараджэння: востраў Цінас, архіпелаг Кіклады
Дата смерці: 29 студзеня 1802
Месца смерці: Борга-Сан-Даніна (Фідэнца) каля Пармы

Бернарда Скардыяло (польск.: Bernard Scordialo, італ.: Bernardo Scordialó, лац.: Bernardus Scordialó; 20 жніўня 1737, востраў Цінас, архіпелаг Кіклады29 студзеня 1802, Борга-Сан-Даніна (Фідэнца) каля Пармы[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 17 кастрычніка 1752 г. у Венецыянскай правінцыі Ордэна. Выкладаў у Брэшыі, Ферары і Модэне[2]. У 1784 г. пераехаў на Беларусь. Прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права (1784–1793) у Полацкім езуіцкім калегіуме[3].

У снежні 1793 г. разам з Антоніа Месераці і Луіджы Паніцоні быў накіраваны генеральным вікарыям Габрыэлем Лянкевічам у Парму. Браў удзел у аднаўленні дзейнасці Ордэна езуітаў у Італіі[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 2,0 2,1 Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 265.
  3. Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.