Бернардзіна Дравеці
| Бернардзіна Дравеці | |
|---|---|
| італ.: Bernardino Drovetti | |
| Бернадзіна Дравецці, французскі дыпламат і егіптолаг 1776—1852 гадоў. | |
| Дата нараджэння | 4 студзеня 1776[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 сакавіка 1852[1][2] (76 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, антраполаг, дыпламат, археолаг, салдат, егіптолаг, калекцыянер мастацтва |
| Член у | |
Бернардзіна Дравеці (італ.: Bernardino Drovetti; 4 студзеня 1776, Барбанія, — 9 сакавіка 1852, Турын) — італьянскі авантурыст, напалеонаўскі консул у Александрыі (1803—1814), нястомны збіральнік егіпецкіх старажытнасцей.
Выхадзец П’емонта, Дравеці з 18 гадоў служыў у французскай арміі. За ўдзел у Марэнгскай бітве і Егіпецкім паходзе ўзведзены ў палкоўнікі. У 1803 годзе па ініцыятыве Талейрана прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Егіпце.
На працягу наступнага дзесяцігоддзя Дравеці аб'ездзіў увесь Егіпет у пошуках старажытнасцей, не грэбуючы ніякімі сродкамі для іх набыцця. Дзякуючы егіптаманіі эпохі рамантызму ў Еўропе ўзнік цэлы рынак старажытнаегіпецкіх артэфактаў, асноўнымі пастаўшчыкамі якіх выступаў Дравеці і яго супернік-англічанін, Генры Солт. Ён набраў штат таленавітых супрацоўнікаў, сярод якіх быў Фрэдэрык Каё; сустракаўся ў Александрыі з Шампальёнам.
У 1818 годзе Дравеці спрабаваў прадаць сваю старажытнаегіпецкую калекцыю Людовіку XVIII але, атрымаўшы адмова, прадаў яе спадчыннаму прынцу Сардзініі. На яе аснове ўзнік Егіпецкі музей у Турыне. Частка яго збору асела ў музеях Парыжа і Берліна. У 1830 годзе Дравеці па стане здароўя вымушаны быў вярнуцца з Егіпта на радзіму. Апошнія гады жыцця правёў у Турыне.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бернардзіна Дравеці