Бернардзінскія могілкі (Вільнюс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Могілкі
Бернардзінскія могілкі
54°40′48″ пн. ш. 25°18′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Першае згадванне 1810 год
Дата заснавання 25 лютага 1810
Стан Ахоўваецца дзяржавай
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернардзінскія могілкі — могілкі ў Вільнюсе, размешчаныя ў гістарычным раёне Зарэчча. Адны з найбольш старажытных і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы. Комплекс могілак, які ўключае 142 магілы і надмагільных помнікаў, уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі і ахоўваецца дзяржавай як аб’ект нацыянальнага значэння (код 10660)[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца

У пачатку XIX стагоддзя ў Вільні, як і ў іншых еўрапейскіх гарадах, могілкі пачалі выносіць за гарадскую мяжу, а тыя, што існавалі ў цэнтры горада каля храмаў і кляштароў, закрываліся. Падлягалі закрыццю старыя бернардзінскія могілкі, якія дзейнічалі ў XVXVIII стагоддзях паміж бернардзінскімі касцёламі Святога Францыска, Святой Ганны і Святога Міхаіла.

У 1810 годзе гарадская дума перадала нямецкай рымска-каталіцкай кангрэгацыі, узначаленай манахамі-бернардзінцамі, пляц зямлі каля Полацкага тракта і Жвіровай горы для новых могілак. Новыя могілкі былт асвячоныя 14 кастрычніка 1810 года. У памяць пра гэту дату пабудавана інаўгурацыйная памятная капліца.

Брама
Non omnis moriar
Магіла пісьменніка і гісторыка Людвіка Сабалеўскага (17911830)

Могілкавая брама ў класіцыстычным стылі, дэкараваныя сціплымі пілястрамі і завершаная трохвугольным франтонам з трыма каванымі крыжамі, узведзена ў 1820 годзе. На ёй размешчаны надпіс «Non omnis moriar» («Увесь я не памру»).

Да брамы прылягае званіца з трыма званамі[2]. Вядома, што ў час паўстання 1863 года паўстанцы захоўвалі тут зброю. У сутарэннях гэтага будынка хавалі важных гараджан (усяго 49 пахаванняў).

У канцы 1850-х гадоў бернардзінцы пачалі дабівацца пашырэнні могілак.

У 1860 годзе гарадская дума вылучыла суседні пляц, размешчаны на захад ад могілак. Ён быў асвячоны 21 кастрычніка 1861 года, у памяць пра што быў узведезны драўляны крыж.

У XIX стагоддзі пабудаваны трохпавярховы калумбарый. У 1812 годзе, у час нашэсця Напалеона, ён быў разбураны а ўсе целы былі скінуты ў яму каля капліцы і закапаны. Значна пазней, у канцы 1990-х гадоў, адна частка калумбарыя была адрэстаўравана. Гэта адзіны ў Літве помнік падобнага роду.

У другой палове XX стагоддзя могілкі прыйшлі ў запусценне і заняпад. У наш час пры ўдзеле двух фондаў (Літвы і Польшчы) рэалізуецца разлічаная на пяць гадоў праграма рэстаўрацыі могілак. 10 сакавіка 2005 года, у час дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы, Аляксандр Кваснеўскі і Валдас Адамкус адкрылі мемарыяльную табліцу на Бернардзінскіх могілках з надпісам аб тым, што яны бяруць абавязак быць апекунамі рэстаўрацыі могілак[3].

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

На могілкі пахаваны шматлікія дзеячы культуры Вільні і Літвы XIXXX стагоддзяў[4][5][6]:


Зноскі

  1. Vilniaus senųjų kapinių, vad. Bernardinų kapinėmis, kompleksas (літ.)(недаступная спасылка). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2010. Праверана 15 снежня 2017.
  2. Cmentarz Bernadryński (польск.)
  3. Lenkijos Prezidentas tęsia vizitą Lietuvoje Архівавана 27 верасня 2007. (літ.)
  4. Bernadine cemetery (англ.). vilnius-tourism. Vilnius Tourist Information Centre. Праверана 15 снежня 2017.
  5. Marek Jerzy Minakowski. Wilno, cm. Bernardyński (польск.). Wielka genealogia Minakowskiego. Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne. Праверана 15 снежня 2017.
  6. Rūta Grigolytė. Bernardinų kapinės - vienas vertingiausių Vilniaus nekropolių (літ.). Kauno diena. UAB „Diena Media News“ (3 лютага 2013). Праверана 15 снежня 2017.
  7. Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. Частка 2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Girininkienė V., Paulauskas A. Vilniaus Bernardinų kapinės. — Vilnius: Mintis, 1994. — 79 с. — ISBN 5-417-00648-3. (літ.)
  • Kasperavičienė Audronė, Surwiło Jerzy. Przechadzki po Wilnie. Zarzecze. Cmentarz ernardyński. — Wilno: Efekt, 1997. — С. 49—50. — 132 с. (польск.)