Бернарду Са-да-Бандэйра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бернарду Са-да-Бандэйра
парт.: Bernardo de Sá Nogueira de Figueiredo
Партрэт
Род дзейнасці палітык, міністр, ваенны
Дата нараджэння 26 верасня 1795(1795-09-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1876(1876-01-06)[1][2] (80 гадоў)
Месца смерці
Партыя
Аўтограф Assinatura Sá da Bandeira.svg
Commons-logo.svg Бернарду Са-да-Бандэйра на Вікісховішчы
Marquês de Sá da Bandeira

Берна́рду Са-да-Бандэ́йра (парт.: Bernardo de Sá Nogueira de Figueiredo, marquês de Sá da Bandeira, /sa dɐ bɐ̃ˈdɐjɾɐ/; 26 верасня 1795, Сантарэн, — 6 студзеня 1876, Лісабон) — партугальскі дзяржаўны дзеяч, маркіз.

У 1820 годзе далучыўся да рэвалюцыянераў; у 1823 годзе выступіў абаронцам канстытуцыі і пасля трыўмфу абсалютызму вымушаны быў бегчы за мяжу.

Калі дон Педру дараваў хартыю, Са-да-Бандэйра вярнуўся ў Партугалію, дзе заняў пасаду марскога міністра. У 1836 годзе ён узначаліў паўстанне супраць герцага Сальданьі, з-за чаго быў пазбаўлены усіх пасад, але пасля ўсеагульнай амністыі адноўлены ў правах. Пазней некалькі разоў быў міністрам і два разы прэзідэнтам савета міністраў.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Bernardo Bandeira // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.