Бернард Вапоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернард Вапоўскі
Bernard Wapowski
Дата нараджэння 30 лістапада 1450
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1535 (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, картограф, гісторык, астраном
Навуковая сфера гісторыя, геаграфія, картаграфія
Альма-матар
Вядомы як «бацька польскі картаграфіі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернард Вапоўскі (16 ст.) - каралеўскі сакратар і прыдворны дзеяпісец пры двары Жыгімонта Старага. Гісторык, географ і картограф. Аўтар гістарычнай працы «Хроніка Польшчы» і карты «Сарматыя».

Праца гісторыка разглядалася Вапоўскім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Гэта набліжала яго да гуманістычнай гістарыяграфіі[1].

«Хроніка Польшчы»: гістарычная праца, якая ў значнай ступені з'яўляецца кампіляцыяй гісторыі Длугаша ў частцы падзей з 1380 да 1480. Але паміж гэтымі працамі існуюць і адрозненні — на працягу 15 ст. ВКЛ і, часткова, Польшчы пачалі пагражаць, з усходу — Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдню — Крымскае ханства. Таму аўтар пастараўся прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюза ВКЛ і Польшчы, што, у сваю чаргу, зрабіла ў працы галоўнымі тэмамі Крэўскую унію, якая была «вечным саюзам [ВКЛ] з Польскім каралеўствам», заключаным «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў», і барацьбу з крыжакамі. У параўнанні з Длугашам, Вапоўскі аддаў значна больш месца і ўвагі падзеям у Літве і на беларускіх землях, так, ён дадаў да сваёй «Хронікі» нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі» Длугаша. Адзначаецца[1], што на некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым Длугаш.

Зноскі

  1. а б Паводле Белазаровіч, С.37.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.. С.37.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]