Бернард Горын
| Бернард Горын | |
|---|---|
| у 1892 годзе | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | ідыш: יצחק גוידאָ |
| Псеўданімы | A. Lebenzon і Bernard Gorin |
| Дата нараджэння | 13 красавіка 1868 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 красавіка 1925 (57 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік |
Іцхак Гойда, Ісак Хаімавіч Гойда (13 красавіка 1868 — 13 красавіка 1925) — пісьменнік, драматург, тэатральны крытык, літаратуразнаўца, выдавец. Псеўданімы: Бернард Горын, Б. Горын, А. Левензон.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў заможнай рэлігійнай сям’і. Бацькі мелі краму. Вучыўся ў хедарах, з сябрамі направіўся ў Мірскі ешыбот, але неўзабаве вярнуўся дамоў. Цягнуўся да свецкіх ведаў: вучыўся ў казённым мужчынскім вучылішчы (крэйніш-ідышэ шул) і з прыватным настаўнікам. У 16 гадоў паступіў у яўрэйскі настаўніцкі інстытут у Вільні. Пазнаёміўся з «патрыярхам яўрэйскай літаратуры» Айзікам Дзікам, той адгаварыў яго ад настаўніцтва. У Вільні даваў заняткі, працягваў асвету.
У 1889 даслаў «Успаміны з хедара» і іншыя творы ў «Хойз-фрайнд» Спектара. Пасяліўся ў Варшаве, змясціў апавяданне «Шахна і Шрага» ў першым выпуску Яўрэйскай бібліятэкі Пераца, часта бываў у яго ў гасцях. Два апавяданні выйшлі на старажытнаяўрэйскай мове ў выдавецкай серыі Бен-Авігдора, арыгінал апавяданняў напісаны па-яўрэйску. Гэта было ў 1890 годзе. У тым жа, ці ў 1893 годзе вяртаецца ў Вільню, па ўзоры Бен-Авігдора заснаваў выдавецкую серыю Клейнэ дэрцэлунген, куды ўвайшлі апавяданні Пераца, Пінскага і яго ўласныя. Выдаў у сваім пераказе раман «Дэвід Каперфілд» Дзікенса (1894).
Восенню 1894 года выехаў у ЗША, жыве ў Нью-Ёрку. Супрацоўнік сацыялістычнай прэсы. Друкаваў па 2-3 апавяданні на тыдні, знаёміў чытачоў з сучаснымі плынямі яўрэйскай літаратуры і тэатру. Рэдагаваў газеты «Філадэльфіер штот-цайтунг» (1895), «Дэр наер гайст» Гаркаві (1898), «Ідышэр фармэр» (1908). Аднавіў сваю выдавецкую серыю пад назвай «Ідыш-амерыканішэ фолкс-бібліётэк» (1898—1900). Пастаянна друкуецца ў «Форверце» і «Моргн-журнале» (з 1904 і 1906 года), з перапынкам у 1908, бо тады ён рэдагаваў газету фермераў.
У 1898 надрукавана і паказана першая драма Горына — «Вільнер балабосл». Ставіліся на сцэне 5 драм, яшчэ 4 з’явіліся толькі ў друку. У 1917 годзе Горын рэжысёр-пастаноўшчык старой камедыі Арна Вальфсона «Лёгкасць і набожнасць», напісанай 120 гадоў таму. У 1918 перарабіў для сцэны «Прызыў» Мэндэле.

У 1901 годзе пачаў выдаваць часопіс «Тэатр-журнал», які выходзіў з перапынкамі да 1908 года. Значэнне гэтага часопіса вялікае.
У 1913—1916 гадах на старонках друку Горын змясціў каштоўныя артыкулы, якія склалі асобную кнігу «Гісторыя яўрэйскага тэатру за 2000 гадоў». Большую частку займае амерыканскі перыяд. Першае выданне ў 1918, дапрацаванае ў 1923. У дадатак да кнігі ён склаў бібліяграфію яўрэйскіх, г.зн. «ідышскіх», п’ес, усяго каля дзвюх тысяч.
У 1924 зрабіў падарожжа ў Еўропу. Напісаў кніжкі пра гісторыю яўрэйскага друку ў ЗША, пра гайдамаччыну, вялікі зборнік «Забытыя напевы» пра жыццё на Радзіме.
Быў жанаты. Жонка Элізабэт Горына, падрыхтавала пасмяротны збор твораў. У ім пра нябожчыка напісалі Брайнін, Гаркаві, Вернік, Літвак і яна сама.
Пахаваны на могілках Маўнт-Кармэль на дзялянцы Рабочага кола.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар апавяданняў (больш 1000), драм.
Перакладаў на ідыш з рускай, нямецкай, англійскай, французскай моў — творы Талстога, Бальзака, Мапасана, Аўербаха, Чэхава, Горкага, Андрэева, Готарна, Эліята, Стывенсана і інш. У Амерыцы друкаваўся ў яўрэйскай (Арбайтэр цайтунг, Абендблат, Цукунфт, Форверц, Моргн-журнал, Амерыканер) і англійскай прэсе (New York Evening Post,Werner’s Magazine, Theatre Magazine, New York Tribune, Christian Monitor, Boston Transcript і інш.). На англійскай мове пісаў апавяданні, пачаў пісаць раман.
Спіс драм:
- Вільнер балабэсл — паказана ў сакавіку 1898 трупай Кеслера
- Борэх Шпіноза — 1902 — паводле рамана Аўэрбаха, які таксама пераклаў Горын — паказана Тамашэўскім
- Лебедзіке кейтн — 1910
- А барон аф а тог — 1912 — паводле «Schluck und Jau» Гаўптмана — паказана Шыльдкраўтам у Novelty Theatre
- Ін едн хойз — паказана 4.XII.1924
- Іцхок фун Ёрк — паводле «Айвенга» Вальтэра Скота
- Дэр кортншпілер — паводле «Old Curiosity Shop» Дзікенса
- Замд — драма з сучаснага жыцця
Асобныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]
(акрамя драм і перакладаў)
- Дэр наер процэнтнік — 1893
- Фун завод ін бод
- Дэр совесць із фарфален — 1894 — са Шчадрына
- Пэйсэх ін Шніпішок, ін Нью-Ёрк, ін Бронзвіл — 1899 — апавяданні
- Дзі мазікім — 1900 — апавяданні
- Нана −1906 — з Заля
- Фун хупэ цум кэйвэр, модэрнэ хасэнэс ун модэрнэ квурэс — з Заля
- Дэр бэн-ёхэд — 1909
- Зэлдэ гейт ін тэатэр
- Нэбах
- Дзі мосрым
- Соф’е
- Шыфрэ дзі фэрфіртэ — 1910 — аповесць
- Носн дэр хохэм — невядома — паводле Лесінга
- Дэр тойт-шлегер, одэр нанас мутэр
- Дзі ідышэ корбонэс, одэр дзі гайдамакэс — 1919
- Фаргесэнэ нігунім. 1. Ёмтэфдыке эрцэйлунген 2. Амол із гевен
- Дзі гешыхтэ фун ідышн тэатэр, цвей тойзент ёр тэатэр ба ідн — 1918, дапоўненае выданне ў двух тамах 1923 — трэцяе выданне 1929
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Lexicon of the Yiddish Theatre» by Zalmen Zylbercweig, Volume 2, page 1026 B. Gorin
- Gorin // Лексікон фун дэр наер ідышэр літэратур