Бернард Дэсклот
| Бернард Дэсклот | |
|---|---|
| Помнік Бернарду Дэсклоту ў Барселоне (не захаваўся). | |
| Дата нараджэння | XIII стагоддзе[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1280[2] |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | летапісец |
Берна́рд Дэскло́т (катал.: Bernat Desclot) — каталонскі летапісец, вядомы сваім апісаннем кароткага панавання Педра III Арагонскага (1276-85). Яго твор склаў адну з чатырох частак «Вялікіх каталонскіх хронік», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і ваеннага жыцця Каралеўства Арагона і Княства Каталоніі ў XIII—XIV стагоддзях[заўв 1], у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклота пачынаецца ад XI стагоддзя, аднак найбольшую цікавасць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бернард напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналогамі галоўных персанажаў і захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Педравага брата, Хаймэ II, з фартэцыі Перпіньян праз каналізацыю.

Уласна пра Бернарда не захавалася ніякіх звестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Астатнія тры часткі — аўтабіяграфіі Хаймэ I Арагонскага і Рамона Мунтаньера, а таксама каралеўская хроніка Педра IV.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bernat Desclot | enciclopedia.cat Праверана 25 ліпеня 2025.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968. Праверана 21 жніўня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бернард Дэсклот- [1] Асацыяцыя літаратараў на каталонскай мове (катал.) (англ.) (ісп.)