Бернард (герцаг Карынтыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бернард
ням.: Bernhard von Spanheim
Бернард
Помнік у Клагенфурце
сцяг
20-ы Герцаг Карынтыі
1201 — 1256
Папярэднік: Ульрых II
Пераемнік: Ульрых III
 
Дзейнасць: арыстакрат
Нараджэнне: 1181(1181)
Смерць: 4 студзеня 1256(1256-01-04)
Род: Шпангаймы
Бацька: Герман фон Шпангайм
Маці: Агнеса Аўстрыйская
Жонка: Юдзіта Чэшская
Дзеці: Philip of Carinthia[d] і Ульрых III

Бернард (ням.: Bernhard; каля 1181 — 4 студзеня 1256) — герцаг Карынтыі з 1201 года з дынастыі Шпангаймаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бернард быў малодшым сынам Германа, герцага Карынтыі, і Агнесы Бабенберг, дачкі аўстрыйскага герцага Генрыха II Язаміргота. У 1201 годзе яго старэйшы брат Ульрых II, хворы на праказу, адрокся ад прастола на карысць Бернарда.

Кіраванне Бернарда ў Карынтыі працягвалася больш за паўстагоддзя.

За гэты час герцагства прыкметна ўзмацнілася эканамічна і палітычна. Пачалася чаканка ўласнай манеты ў Санкт-Файце. Паспяхова развіваўся гандаль і рамяство ў галоўных гарадах дзяржавы: Санкт-Файце, Клагенфурце і Фёлькермаркце. Двор герцага стаў значным цэнтрам сярэдневяковага мастацтва, перш за ўсё музыкі трубадураў і мінезінгераў. Бернард падтрымліваў рыцарскую культуру і праводзіў у сваёй дзяржаве буйныя рыцарскія турніры (так на турніры 1224 года ў Фрызаху ўдзельнічалі практычна ўсе манархі Паўднёва-Усходняй Германіі).

Бернард працягнуў спробы сваіх папярэднікаў усталяваць кантроль над царкоўнымі ўладаннямі ў Карынтыі. Ён умяшаўся ў барацьбу біскупа Гурка са сваім сюзерэнам архібіскупам Зальцбурга і дамогся таго, што ў 1208 годзе Гурк перайшоў пад непасрэднае кіраванне Папы Рымскага. Пазней Зальцбург аднавіў кантроль над біскупствам, аднак аўтаномія Гурка была значна пашырана.

У Германіі Бернард быў выерным саюзнікам Гогенштаўфенаў і неаднаразова ўдзельнічаў у паходах Фрыдрыха II у Італію. У 1213 годзе Бернард ажаніўся з Юдзітай Чэшскай, дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I, што спрыяла заключэнню трывалага чэшска-карынтыйскага ваенна-палітычнага саюза, які супрацьстаяў узмацненню ўплыву Аўстрыі ў рэгіёне.

З 1232 года разгарнуўся зацяжны канфлікт паміж Бернардам і аўстрыйскім герцагам Фрыдрыхам II Бабенбергам за ўладу ў Крайне. Першапачаткова поспех спадарожнічаў Фрыдрыху, які ў 1245 годзе каранаваўся герцагам Крайны. Аднак пасля смерці ў 1246 годзе аўстрыйскага герцага, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага полу, Бернард захапіў Крайну і, жаніўшы свайго сына Ульрыха III з Агнесай Меранскай, удавой Фрыдрыха II і спадчынніцай правоў Андэкскай дынастыі на Крайну і Істрыю, забяспечыў далучэнне Крайны да ўладанняў Шпангаймаў.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Ульрых III (пам. 1269), герцаг Карынтыі (c 1256 г.)
Бернард
Філіп (пам. 1279), архібіскуп Зальцбурга (1247—1256) і патрыярх Аквілеі (1256—1272)
Маргарыта (пам. каля 1249)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Ульрых II
герцаг Карынтыі
12011256
Пераемнік:
Ульрых III

Шаблон:Заходні паход манголаў