Бернская канвенцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канвенцыя аб ахове дзікай фауны і флоры і прыродных асяроддзяў пражывання ў Еўропе (анг.: Convention on the Conservation of European Wildlife and Natural Habitats), або Бернская канвенцыя (The Bern Convention) — міжнароднае пагадненне аб ахове дзікай фауны і флоры і прыродных асяроддзях пражывання ў Еўропе. Канвенцыя змяшчае палажэнні аб ахове як месцаў пражывання, так і саміх відаў флоры і фауны, якія падлягаюць ахове, і аб метадах палявання і спарудах лоўлі, якія павінны быць забароненыя.

Гісторыя прыняцця[правіць | правіць зыходнік]

Бернская канвенцыя была падрыхтавана Саветам Еўропы. Рашэнне аб заснаванні Канцэпцыі было прынята рэзалюцыяй Савета міністраў Савета Еўропы ў 1976 годзе. Канвенцыя была адкрыта для падпісання на 3-й Еўрапейскай канферэнцыі міністраў навакольнага асяроддзя ў Берне 19 верасня 1979 года. Увайшла ў сілу з 1 студзеня 1982 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Страсбургу (Францыя).

Зараз канвенцыя падпісана 39 дзяржавамі, якія ўваходзяць у Савет Еўропы, а таксама Еўрапейскім саюзам, Манака, Буркіна-Фасо, Марока, Тунісам і Сенегалам.

Алжыр, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Каба-Вердэ, Ватыкан, і Расія з'яўляюцца краінамі, якія не падпісалі канвенцыю і маюць статус назіральніка на пасяджэннях яе выканаўчага камітэта.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]