Бертальд V Цэрынген
| Бертальд V | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Berthold V. von Zähringen | |||||||
| Профіль Бертальда V. Вежа ў Берне, Швейцарыя. | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Бертальд IV Цэрынгенскі | ||||||
| Пераемнік | герцагства ліквідавана | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
каля 1160 |
||||||
| Смерць |
18 лютага 1218 Фрайбург |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Цэрынгены | ||||||
| Бацька | Бертальд IV Цэрынгенскі | ||||||
| Маці | Гедвіга фон Фробург | ||||||
| Жонка | Клеменцыя Бургундская[d][1][2][…] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Бе́ртальд V (ням.: Berthold V. von Zähringen, auch Berchthold V.), вядомы таксама як Бертальд Багаты (каля 1160 — 18 лютага 1218, Фрайбург) — герцаг цэрынгенскі з 1186 года, сын герцага Бертальда IV і Клеменцыі Намюрскай. Апошні герцаг фон Цэрынген.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стаў спадчыннікам свайго бацькі ў 1186 годзе, прычым уладанні Цэрынгенаў былі падзелены паміж Бертальдам і яго дзядзькам Адальбертам, герцагам Тэкскім. У пачатку свайго кіравання Бертальд V атрымаў перамогу ў няпростай барацьбе за ўладу з бургундскай знаццю, навёў парадак у раёне Фірвальдштэцкага возера (будучай калыскі Швейцарыі) і возера Тунерзэе, пашырыўшы тэрыторыю Туна і заснаваўшы ў 1191 годзе горад Берн, які стаў цэнтрам яго ўладанняў.
Пасля смерці германскага імператара Генрыха VI шэраг імперскіх князёў прапанавалі Бертальду V стаць пераемнікам Генрыха. Спачатку Бертальд пагадзіўся, але неўзабаве даведаўся, што большасць германскай знаці схіляецца на карысць кандыдата Гогенштаўфенаў Філіпа Швабскага, малодшага сына Фрыдрыха Барбаросы і брата памерлага імператара. У гэтых умовах Бертальд V заняў бок Філіпа і наўзамен атрымаў шэраг тэрыторый на поўдні Германіі (Ортэнау, Брайсгау, Брайзах і абацтва Усіх Святых) і поўначы сучаснай Швейцарыі (Шафгаўзен). Акрамя таго Філіп Швабскі заплаціў Бертальду V 3000 сярэбраных марак за адмову ад прэтэнзій на германскую карону.
У 1200 годзе Бертальд V пачаў перабудову знакамітага Фрайбургскага сабора, заснаванага яго дзедам Конрадам, каб стварыць радавую пахавальню Цэрынгенаў.
У 1211 годзе Бертальд V уступіў у канфлікт з Тамаза I Савойскім, спрабуючы захапіць тэрыторыю Вале, аднак яго войскі пацярпелі паражэнне ў бітве пры Ульрыхіне, якое паклала канец экспансіі Бертальда V на поўдзень.
У 1218 годзе Бертальд V Багаты памёр, не пакінуўшы нашчадства. З яго смерцю лінія герцагаў Цэрынгенскіх згасла. Бургундскія імперскія лены перайшлі да імператара (пры гэтым Цюрых і Берн сталі свабоднымі імперскімі гарадамі), а ўладанні ў Брайсгау, Швабіі, Шварцвальдзе і Швейцарыі — па жаночай лініі да граф Урах (граф Эган IV фон Урах быў у шлюбе з сястрой Бертальда V Агнесай) і Кібург (граф Ульрых III фон Кібург быў у шлюбе з іншай сястрой Бертальда Ганнай).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k113858g/f548.item
- ↑ Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бертальд V Цэрынген- Berthold V., Herzog von Zähringen (1186—1218) on Genealogie Mittelalter (ням.)