Берта Піпіня
Берта Піпіня | |
---|---|
Нараджэнне |
28 верасня 1883 |
Смерць |
14 лістапада 1942[1] (59 гадоў) |
Імя пры нараджэнні | англ.: Berta Ziemele |
Муж | Ermanis Pīpiņš-Vizulis[d] |
Партыя | |
Узнагароды |
Берта Піпіня (Зіемэлэ; лат.: Berta Pīpiņa; 28 верасня 1883, Цодэ — 14 лістапада 1942, Томск) — латвійскі палітык, пісьменнік, журналіст і грамадскі дзеяч. Барацьбіт за правы жанчын. Першая латвійская жанчына — парламентарый. Выдавец часопіса «Latviete» («Латышка»). Дэпутат Рыжскай думы. Сябра партыі Дэмакратычны цэнтр. Дэпутат 4-га Сейма Латвіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1883 годзе ў Цодэ. У 1917 годзе ў Петраградзе заснавала Нацыянальную лігу Латвійскіх жанчын. У 1921 годзе абіраецца дэпутатам у Рыжскую думу. З 1925 года — кіраўнік лігі Латвійскіх жанчын. З 1931 па 1934 дэпутат Сейма Латвіі. У 1936 годзе Берта Піпіня была абрана старшынёй праўлення Міжнароднага жаночага саюза. Удзельнічала ў стварэнне і ў далейшай рабоце Дэмакратычнага цэнтра. Аўтар рамана «Дачка лейяскага карчмара» (латыш. Lejaskrodzinieka meita) пра лёсы латышскіх жанчын у канцы XIX стагоддзя. Кавалер ордэна Трох зорак 4 ступені.
У 1941 годзе была дэпартаваная ў Сібір. Далейшы лёс Берты Піпіні не вядомы.