Бертран Барэр
Бертран Барэр дэ В'ёзак | |
---|---|
Bertrand Barère de Vieuzac | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1755 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1841 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Партыя | |
Род дзейнасці | Палітык і адвакат |
Жонка | Alexandrine Louise Boutinon de Courcelles de Guibert[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бертран Барэр дэ В'ёзак (фр.: Bertrand Barère de Vieuzac; 10 верасня 1755, Тарб, — 13 студзеня 1841, там жа) — французскі палітык, адвакат, дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі, дэпутат Устаноўчага сходу і Нацыянальнага канвента.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1789 годзе Бертран Барэр быў абраны ў Генеральныя штаты. Дзякуючы свайму такту і красамоўству Барэр быў абраны ў Канвент, дзе заняў уплывовае становішча. У час судовага працэсу над Людовікам XVI старшынстваваў у Канвенце. Пад уплывам пагрозлівага становішча парыжскага насельніцтва і якабінцаў, прагаласаваў за неадкладнае пакаранне смерцю караля Францыі. Барэру таксама належыць зварот да французаў аб гэтым працэсе.
Калі пачалася барацьба паміж мантаньярамі і жырандыстамі, Барэр, абраны ў першы Камітэт грамадскага выратавання, імкнуўся быць пасроднікам паміж імі і стаў правадыром цэнтра ў Канвенце. Імкнучыся толькі да панавання, Барэр, бачачы гібель жырандыстаў, далучыўся да партыі Гары і быў абраны ў другі камітэт грамадскага выратавання, дакладчыкам якога Барэр быў у Канвенце. У Камітэце грамадскага выратавання займаўся пытаннямі знешняй палітыкі і народнай адукацыі. З'яўляючыся членам камітэта, супрацоўнічаў з Ж. Ж. Дантонам, затым з М. Рабесп'ерам. У дні Тэрмідора (27—28 ліпеня 1794 года) выступіў супраць Рабесп'ера. Нягледзячы на тое, што Барэр спрыяў падзенню апошняга, ён усё ж быў абвінавачаны ў саўдзеле з ім і 1 красавіка 1795 года прысуджаны да выгнання ў Французскую Гвіяну. Пакаранне не было прыведзена ў выкананне і пасля 18 брумера Барэр патрапіў пад агульную амністыю.
Прыняты непрыхільна Банапартам, Барэр прысвяціў сябе літаратуры. Пасля другой рэстаўрацыі Барэр быў выгнаны, як забойца караля (24 чэрвеня 1815 года). Жыў у Бруселі, а пасля Ліпеньскай рэвалюцыі вярнуўся ў Францыю, дзе ў 1831—1840 гадах быў прэфектам у дэпартаменце Верхніх Пірэнеяў. На момант сваёй смерці, заставаўся апошнім жывым членам "Камітэта грамадскага выратавання".
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Яго «Memoires» у 4 тамах выдадзена Іпалітам Карнj ў Парыжы ў 1842 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Барер Бертран // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Барреръ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1836. — Т. 5. — С. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барэр-де-Вьезак, Бертран // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Барер де Вьёзак // Большая энциклопедия под редакцией С. Н. Южакова: В 22 томах (20 т. и 2 доп.). — СПб, 1900—1907.
- Барер де Вьезак // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- Барер Бертран // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1755 годзе
- Нарадзіліся ў Тарбе
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1841 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Верхнія Пірэнеі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Палітыкі Францыі
- Дэпутаты Нацыянальнага сходу ад трэцяга саслоўя (1789—1791)
- Члены Нацыянальнага Канвента
- Адвакаты паводле алфавіта
- Адвакаты Францыі