Бертран Бліе
Бертран Бліе | |
---|---|
фр.: Bertrand Blier | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1939[1][2][…] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bernard Blier[d] |
Жонка | Farida Rahouadj[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, кінаакцёр |
IMDb | nm0088397 |
![]() |
Бертран Бліе (фр.: Bertrand Blier; нар. 14 сакавіка 1939, Булонь-Біянкур) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бертран Бліе нарадзіўся 14 сакавіка 1939 г у парыжскім прыгарадзе Булонь-Біянкур (дэпартамент О-дэ-Сен), у сям’і акцёра Бернара Бліе. Кар’еру ў кінематографе Бліе пачаў у 1963 годзе з карціны «Гітлер? Не ведаю» (Hitler, connais pas). Затым рушылі ўслед стужкі «Грымаса» (1966) і «Калі б я быў шпіёнам» (Si J’Etais Un Espion (1967). Шырокая вядомасць прыйшла да Бліе ў 1974 годзе, пасля выхаду яго карціны «Вальсоўшчыкі» (Les Valseuses), якая таксама паслужыла штуршком у кар’еры акцёраў Жэрара Дэпардзьё, Патрыка Дэваэра і Міу-Міу.
У 1977 годзе Бліе зняў камедыю «Падрыхтуйце насоўкі», якая атрымала прэмію «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове. Вельмі прыкметнай стала і сюррэалістычная карціна «Халодныя закускі».
Фільмы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123538017 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Bertrand Blier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bertrand Blier // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.