Берт Закман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Берт Закман
ням.: Bert Sakmann
Sakmann.jpg
Дата нараджэння

12 чэрвеня 1942(1942-06-12)[1] (76 гадоў)

Месца нараджэння

Штутгарт, Трэці рэйх[2]

Грамадзянства

Flag of Germany.svg Германія
Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх

Род дзейнасці

біёлаг, biophysicist, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

Фізіялогія

Месца працы

Гётынгенскі ўніверсітэт
Гайдэльбергскі ўніверсітэт

Навуковая ступень

доктарская ступень[d][3]

Альма-матар

Універсітэцкі каледж Лондана[d]
Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна

Вядомы як

распрацоўшчык метаду лакальнай фіксацыі патэнцыялу

Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1991)
Ордэн «Pour le Mérite»
Commons-logo.svg Берт Закман на Вікісховішчы

Берт За́кман[4] (ням.: Bert Sakmann, нар. 12 чэрвеня 1942, Штутгарт, Германія) — нямецкі фізіёлаг, урач і біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Эрвінам Неерам за «адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках». Разам з Неерам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.[5][6]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Штутгарце ў 1942 годзе. Навучаўся ў школе ў Ліндау, потым завяршыў вангербургскую гімназію ў Штутгарце ў 1961 годзе. Вывучаў медыцыну з 1967 года ў Цюбінгене, Фрайбургу, Берліне, Парыжы і Мюнхене. Пасля здачы экзаменаў па медыцыне ва ўніверсітэце Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене, ён стаў асістэнтам у 1968 годзе ў Мюнхенскім універсітэце, а таксама працаваў у якасці навуковага супрацоўніка (ням.: Wissenschaftlicher Assistant) у Інстытуце псіхіятрыі М. Планка ў Мюнхене, у аддзеле нейрафізіялогіі пад кіраўніцтвам Ота Дзетлева Крэйцфельда. У 1971 годзе ён пераехаў ва ўніверсітэцкі каледж Лондана, дзе ён працаваў у аддзеле біяфізікі пад кіраўніцтвам Бернарда Каца. У 1974 годзе ён скончыў сваю медыцынскую дысертацыю пад назвай Elektrophysiologie der neuralen Helladaptation in der Katzenretina на медыцынскім факультэце Гётынгенскага ўніверсітэта.[5]

З 1974 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі М. Планка ў г. Гётынген. У 1979 годзе далучыўся да групы, якая займалася мембраннай біялогіяй. Займаўся выкладаннем ў Гайдэльбергскім універсітэце.

Аўтар навуковых праац па метадах фіксацыі электрычных патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый дзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак.

З'яўляецца заснавальнікам фонд Берта-Закмана.

Прафесар.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1993).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Betz, W.; Sakmann, B. (1971). «„Disjunction“ of frog neuromuscular synapses by treatment with proteolytic enzymes». Nature: New biology 232 (29): 94-95. PMID 4328253.
  • Betz, W.; Sakmann, B. (1973). «Effects of proteolytic enzymes on function and structure of frog neuromuscular junctions». The Journal of physiology 230 (3): 673—688. PMC 1350622. PMID 4352108.

Зноскі

  1. Bert Sakmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123085357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123085357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  4. Напісанне імя і прозвішча Берт Закман у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.506.
  5. 5,0 5,1 Nobel autobiography
  6. Hamill, O. P.; Marty, A.; Neher, E.; Sakmann, B.; Sigworth, F. J. (1981). «Improved patch-clamp techniques for high-resolution current recording from cells and cell-free membrane patches». Pflügers Archiv European Journal of Physiology 391 (2): 85. doi:10.1007/BF00656997. PMID 6270629.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]