Берчукі
Вёска
Берчукі
| ||||||||||||||||||||||||
Берчукі́[1] (трансліт.: Bierčuki, руск.: Берчуки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 53 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, на рацэ Грэбенка (мясцовая назва — Берчукоўка, прыток Пцічы).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праз Берчукі калісьці праходзіў старажытны тракт з Менска да Слуцка на Валынь і далей[2]. У XVII стагоддзі вёска была ўласнасцю Халецкіх, паводле пасагу перайшла да князёў Радзівілаў, пазней была спадчынай Ельскіх[2]. У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя вёска Бірчукова ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Каля 1820 года паводле эксдывізорскага суда перайшло да Гласкаў[2]. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Бірчукі ў Дудзіцкай воласці. У 1889 годзе маёнткам Берчукі валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Уладзіслаў Андрэевіч Гласка, было 270 дзесяцін зямлі[3]. У 1897 годзе быў хлебазапасны магазін, капліца, асобна фальварак на 25 жыхароў.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе быў калгас, кузня і сталярная майстэрня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[4]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[5].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 14 двароў, 98 жыхароў
- 1858 год — 78 жыхароў
- 1897 год — 40 двароў, 271 жыхар; фальварак — 25 жыхароў
- 1908 год — 53 двары, 357 жыхароў
- 1917 год — 52 двары, 281 жыхар; маёнтак — 57 жыхароў
- 1960 год — 160 жыхароў
- 1999 год — 56 жыхароў
- 2002 год — 27 двароў, 46 жыхароў
- 2010 год — 42 жыхары
- 2019 год — 21 жыхар[7]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лідзія Андрэеўна Жукоўская (1920—1999) — настаўніца, Заслужаны настаўнік БССР (1968).
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- Азёрная вуліца[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в Jelski A. 1880, с. 220.
- ↑ Памяць 2003, с. 77—99.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 13 верасня 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Берчукі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 118. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Bierczuki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — T. I Aa – Dereneczna. — 1880. — С. 220. — 960 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берчукі