Берынгія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Берынгія ў час апошняга аледзянення

Берынгія, Берынгаў мост — сухапутны мост на месцы сучасных Берынгава праліва, часткова Берынгава мора і Паўночнага Ледавітага акіяна, які злучаў у старажытнасці Паўночную Амерыку і Еўразію.

Мяркуюць, што ў перыяды пахаладання клімату Зямлі ў сувязі з ростам ледавікоў на палярных шапках узровень сусветнага акіяна значна паніжаўся. У выніку гэтага з'яўляліся вялізарныя ўчасткі сушы, якія ў наш час знаходзяцца пад вадой. Вывучэнне дна мора каля Берынгава праліва паказала, што за апошнія 2,6 мільёнаў гадоў суша ў гэтым рэгіёне агалялася прыкладна 6 разоў. Апошні раз Берангаў мост існаваў у 35 — 15,5 тысячагоддзях да н. э. Яго шырыня магла дасягаць 1600 км. Канчаткова сучасныя геаграфічныя абрысы ўзбярэжжа набыло толькі ў 6 тысячагоддзі да н. э.

Прыродныя ўмовы[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што падчас апошняга аледзянення Берынгія і суседнія землі Сібіры заставаліся свабоднымі ад ледзянога покрыву. Большую частку тэрыторыі займала травяністая тундра. Знойдзены рэшткі дрэваў, што сведчыць пра тое, што ў пэўныя прамежкі часу клімат быў даволі цёплы і вільготны для росту лясоў. Заходняя частка Берынгіі была больш сухой і халоднай, чым усходняя.

Міграцыі[правіць | правіць зыходнік]

Берынгія была натуральным мастом для міграцыі жывёл і людзей. Так, з Азіі ў Паўночную Амерыку перасяліліся маманты, львы і мядзведзі, а з Паўночнай Амерыкі ў Азію — вярблюды і коні. Цікава, што апошнія два віды на сваёй прарадзіме пазней вымерлі. Найбольш абгрунтаваная версія засялення людзьмі Амерыкі таксама абапіраецца на думку, што міграцыя адбывалася ў прамежку часу 70 — 12 тысячагоддзяў да н. э. праз Берынгію.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]