Берэнгарыя Кастыльская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Берэнгарыя Кастыльская
ісп.: Berenguela de Castilla
Berenguela.jpg
сцяг
каралева Леона
1197 — 1204
Папярэднік: Тэрэзія Партугальская
Пераемнік: Елізавета Гогенштаўфен
сцяг
каралева Кастыліі
6 чэрвеня 1217 — 31 жніўня1217
Папярэднік: Энрыке I Кастыльскі
Пераемнік: Фердынанд III Кастыльскі
 
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 1 чэрвеня 1180({{padleft:1180|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Сеговія
Смерць: 8 лістапада 1246({{padleft:1246|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (66 гадоў)
Лас-Хельгас
Пахаванне: Каралеўская капэла ў Гранадзе
Род: Бургундская дынастыя
Бацька: Альфонса VIII
Маці: Элеанора Англійская
Муж: Альфонса IX
Дзеці: Элеанора, Фердынанд, Альфонса, Берэнгарыя, Канстанцыя

Берэнгарыя Кастыльская (ісп.: Berenguela de Castilla) ці Берэнгарыя Вялікая (ісп.: Berenguela la Grande) (1 чэрвеня 1180, Сеговія — 8 лістапада 1246) — каралева Кастыліі ў 1217 г. Старэйшая дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1197 годзе Берэнгарыя ажанілася з каралём Леона Альфонса IX, які даводзіўся яе стрыечным дзядзькам. Праз сем гадоў шлюб быў ануляваны Папам Рымскім Інакенціем III з прычыны блізкага сваяцтва. Пасля гэтага Берэнгарыя вярнулася да двара свайго бацькі.

У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:

  • Элеанора (11991210) — памерла ў раннім узросце
  • Фердынанд (12001252) — кароль Кастыліі. Быў жанаты на Елізавеце Гогенштаўфен (у Іспаніі яе звалі Беатрысай Швабскай), затым — на Жанне дэ Панцье. Меў пятнаццаць дзяцей
  • Альфонса (12031272) — сеньёр дэ Маліна. Быў жанаты некалькі разоў, меў дзевяць дзяцей
  • Берэнгарыя (12041237) — замужам за каралём Іерусаліма Іаанам дэ Брыенам, мела чацвярых дзяцей
  • Канстанцыя (1200 ці 12051242) — манашка.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Берэнгарыя Кастыльская (А. Грана, 1753), Мадрыд.

У 1217 годзе Берэнгарыя, пасля гібелі брата Энрыке Кастыльскага, стала каралевай Кастыліі. Кіравала яна нядоўга, у тым жа годзе перадаўшы карону свайму сыну Фердынанду. Пасля гэтага яна працягвала заставацца яго саветнікам. Як гаворыць«Лацінская хроніка»: «Усе мае намеры і жаданні накіраваны на сушуканне маім сынам усялякага гонару». Берэнгарыя таксама дапамагала сыну здушыць дваранскі мяцеж, а затым арганізавала яго вяселле з высакароднай Беатрысай Швабскай. Таксама яна падтрымлівала цесныя сувязі са сваёй сястрой Бланкай. Менавіта Бланка прапанавала Фердынанду Жанну дэ Панцье ў якасці нявесты, пасля смерці яго першай жонкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Каралі Астурыі, Леона, Кастыліі і Галісіі