Берэн і Луціен (кніга)
Берэн і Луціен | |
---|---|
англ.: Beren and Lúthien | |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Жанр | высокае фэнтэзі |
Мова арыгінала | англійская |
Афармленне | Алан Лі |
Выдавецтва |
HarperCollins Houghton Mifflin Harcourt |
Выпуск | 1 чэрвеня 2017 |
Старонак | 297 |
ISBN | 978-0-00-821419-7 |
Папярэдняя | Балада пра Аотру і Ітрун |
Наступная | Падзенне Гондаліна |
Берэн і Луціен (англ.: Beren and Lúthien) — зборнік 2017 года, у які ўвайшло некалькі версій падання Дж. Р. Р. Толкіна пра Берэна і Луціен — аднаго з самых ранніх апавяданняў Толкіна пра Серадзем’е. Гэта адно з трох «вялікіх паданняў» у яго легендарыуме. Выдадзенае пад рэдакцыяй Крыстафера Толкіна, яно апавядае пра каханне і прыгоды смяротнага чалавека Берэна і несмяротнай эльфійскай прынцэсы Луціен. Падзеі падання адбываюцца ў Першую эпоху Серадзем’я, прыкладна за 6500 гадоў да падзей «Хобіта» і «Валадара Пярсцёнкаў».
Толкін напісаў некалькі версій іх гісторыі. Упершыню персанажы Берэна і Луціен з’яўляюцца ў «Кнізе страчаных паданняў », напісанай Толкіным у 1916—1918 гадах. Пазней розныя версіі падання прыводзяцца ў паэме «Лэ пра Лэйціян », хроніках «Шэрыя аналы », пасмяротна складзенай кнізе «Сільмарыліян». Песню пра Берэна і Луціен Арагорн спявае хобітам у «Валадары пярсцёнкаў».
Натхненне для многіх ідэй, прадстаўленых у паданні, Толкін чэрпаў у каханні да сваёй жонкі Эдыт, і пасля яе смерці на яе надмагіллі было выгравіравана «Луціен», а пазней — «Берэн» на яго ўласным.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]- Прадмова (эсэ Крыстафера Толкіна)
- Нататкі пра Старажытныя Дні (эсэ Крыстафера Толкіна)
- Берэн і Луціен (эсэ Крыстафера Толкіна)
- Паданне пра Цінувіель (навэла Дж. Р. Р. Толкіна)
- Урывак з «Міфалагічнага нарысу» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна)
- Урывак з «Лэ пра Лэйціян» (паэма Дж. Р. Р. Толкіна)
- Квента Налдарынва (эсэ Крыстафера Толкіна)
- Урывак з «Квенты» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна)
- Другі ўрывак з «Лэ пра Лэйціян» (паэма Дж. Р. Р. Толкіна)
- Наступны ўрывак з «Квенты» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна)
- Завяршэнне аповеду ў «Лэ пра Лэйціян» (паэма Дж. Р. Р. Толкіна)
- Квента Сільмарыліян (эсэ Крыстафера Толкіна)
- Вяртанне Берэна і Луціен паводле «Квенты Налдарынва» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна)
- Урывак са «страчанага падання» пра Наўглафрынг (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна)
- Ранішняя і вячэрняя зорка (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна)
- Дадаткі
- Перапрацоўка «Лэ пра Лэйціян» (эсэ Крыстафера Толкіна і паэма Дж. Р. Р. Толкіна)
- Пералік уласных імён і назваў (эсэ Крыстафера Толкіна)
- Гласарый (эсэ Крыстафера Толкіна)