Бесарабская губерня
Выгляд
| Бесарабская губерня | |||
|---|---|---|---|
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1812 | ||
| Дата скасавання | 2 снежня 1917 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча | 44 399 км² | ||
|
|
|||
|
|
|||
Бесарабская губерня (да 1873 — Бесарабская вобласць) — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі, якая існавала ў 1812—1917 гадах. Губернскі горад — Кішынёў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Бесарабскай губерні займала плошчу ў 44 399 км². Бесарабская губерня складала крайнюю паўднёва-заходнюю канцавіну Расійскай імперыі, паміж Прутам на захадзе і Днястром на поўначы і ўсходзе; Дунай (уласна, паўночны, Кілійскі рукаў яго) складаў мяжу на поўдні, Чорнае мора на паўднёвым усходзе, толькі на крайнім паўночным захадзе губерня не мела добра вызначаных натуральных межаў; ад аўстрыйскай вобласці Букавіны яе аддзялялі невялікія рэчкі, якія ўпадаюць у Прут і Днестр, а частка мяжы паміж імі была праведзеная палямі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бесарабская губерня