Беслан Заўдзінавіч Мудранаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беслан Заўдзінавіч Мудранаў
Beslan Mudranov 02.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Спецыялізацыя Дзюдо
Дата нараджэння 7 ліпеня 1986(1986-07-07) (33 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Трэнеры Рудольф Міхайлавіч Бабаян[1][2].
Рост 1,66 м
Вага да 60 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Беслан Заўдзінавіч Мудра́наў (руск.: Беслан Заудинович Мудранов; нар. 7 ліпеня 1986, Баксан, Кабардзіна-Балкарская АССР, СССР) — расійскі дзюдоіст і самбіст, які выступае ў найлягчэйшай вагавай катэгорыі (да 60 кг). Майстар спорту міжнароднага класа па самба. Заслужаны майстар спорту Расіі па дзюдо (2012)[3]. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы і Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў горадзе Баксан, Кабардзіна-Балкарыя. Пачаў займацца барацьбой з 13 гадоў, пра секцыю самба яму распавёў малодшы брат. Пачынаў у самба, трохі займаўся вольнай барацьбой[4]. Пасля пераехаў у Майкоп, паступіў у Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт ІФК дзюдо[1]. У 2006 годзе пераехаў у Армавір, у 2008 годзе перайшоў у дзюдо, выйграўшы занальны чэмпіянат і чэмпіянат Расіі.

Удзельнік чэмпіянату свету па дзюдо 2010, 2011, чэмпіянату Еўропы па дзюдо 2012 (золата). Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў 2015 года. Чэмпіён[5] Алімпіяды 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Заўдзін Шафігавіч, працуе шафёрам-дальнабойнікам, мама, Ася Хасанаўна, хатняя гаспадыня. Брат Аслан вучыцца ў Адыгейскім дзяржаўным універсітэце на факультэце ІФК дзюдо, займаецца самба і дзюдо[1][6].

Жонка Дыяна, дзве дочкі.

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У самба[правіць | правіць зыходнік]

  • Майстар спорту міжнароднага класа па барацьбе самба (2004)
  • Сярэбраны прызёр першынства Расіі па самба сярод юнакоў (2002)
  • Пераможца першынства Расіі сярод юніёраў па самба (2004)
  • Сярэбраны прызёр першынства Еўропы па самба сярод юніёраў (2004) Прага
  • Пераможца першынства Расіі па самба сярод юнакоў (2004).
  • Пераможца маладзёжнага Чэмпіянату свету па самба ў Маскве (2006)
  • Пераможца Чэмпіянату Расіі па самба ў Кстове (Ніжагародская вобласць) (2007)
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па самба (2007)
  • Неаднаразовы прызёр міжнародных турніраў

У дзюдо[правіць | правіць зыходнік]

  • Пераможца Чэмпіянату Расіі па дзюдо ў Валгаградзе (2008)
  • 3 месца на турніры па дзюдо «Вялікі шлем» у Маскве (2009)
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі па дзюдо ў Нальчыку (2009)
  • 5 месца на Чэмпіянаце Еўропы (2010)
  • 5 месца на Чэмпіянаце свету (2010)
  • На васьмі турнірах, дзе Беслан удзельнічаў у 2012—2014 гадах, ён шэсць разоў станавіўся пераможцам
  • Чэмпіён Еўропы па дзюдо 2012, першае золата зборнай[7]
  • 3 месца на турніры па дзюдо «Вялікі шлем» у Парыжы
  • 5 месца на турніры па дзюдо «Мастэрс» у Цюмені
  • Пераможца турніру Гран-пры ў Самсуне (2014)
  • Чэмпіён Еўропы па дзюдо ў Манпелье (2014)[4][8]
  • 2 месца на Чэмпіянаце свету па дзюдо 2014, Чалябінск[9]
  • Пераможца Еўрапейскіх гульняў у Баку
  • Алімпійскі Чэмпіён 2016 года Рыа-Дэ-Жанэйра

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Беслан Мудранаў: «Усё атрымаецца!» (руск.) . Часопіс "СВЕТ ДЗЮДО" №1 2009, 10 красавіка 2009, стар. 34 (3 студзеня 2010). Праверана 22 жніўня 2014.
  2. Чэмпіён: Беслан Мудранаў
  3. Приказ Минспорттуризма РФ от 20 июля 2012 года № 11-НГ О присвоении почетного спортивного звания «Заслуженный мастер спорта России»
  4. 4,0 4,1 Беслан Мудранов: «Надеюсь, что на домашнем чемпионате мне удастся показать хорошую борьбу» (руск.) . Сайт Федерации дзюдо России. Праверана 22 жніўня 2014.
  5. Дзюдоист Мудранов принес первую золотую медаль сборной России на Олимпиаде , МИА «Россия сегодня» (23:51 06.08.2016).
  6. Профіль Аслана Мудранава на сайце Усерасійскай федэрацыі самба
  7. Беслан Мудранов принес России первое золото ЧЕ по дзюдо в Челябинске (руск.) . Сайт «Р-Спорт». Праверана 22 жніўня 2014.
  8. Беслан Мудранов победил на французском чемпионате Европы по дзюдо в весе до 60 кг; Пуляев, Кузютина и Румянцева – призёры (руск.) . Сайт "Весь спорт". Праверана 22 жніўня 2014.
  9. Советова, Вероника Российский дзюдоист Беслан Мудранов завоевал серебро чемпионата мира в Челябинске. ИТАР-ТАСС (25 жніўня 2014). Праверана 1 верасня 2014.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]