Перайсці да зместу

Беспарадкі ў Ароміі (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беспарадкі ў Ароміі (2020)
Частка Канфлікт у Ароміі
Дата 30 чэрвеня — 2 ліпеня 2020
Месца Аромія, Эфіопія
Прычыны этнічная напружанасць
Мэты пакаранне адказных за забойства Хачалу Хундэсы
Характарыстыка вулічныя сутыкненні, беспарадкі, рабаванні
Вынік парадак адноўлены
Страты
Загінула239+[1]

Летам 2020 года ў рэгіёне Аромія ў Эфіопіі адбылася серыяй грамадзянскіх беспарадкаў. Галоўным чынам падзеі закранулі Адыс-Абебу, Шашаменэ і Амбо[2][3][4]. Беспарадкі былі выкліканы забойствам спявака Хачалу Хундэсы.

Хачалу Хундэса стаў вядомым за свае палітычна афарбаваныя трэкі, якія карысталіся папулярнасцю ў аромскіх нацыяналістаў і прыхільнікаў Абія Ахмеда[5][6]. Песні часта засяроджваліся на правах народа арома[5].

Увечары 29 чэрвеня 2020 года ў раёне Gelan Condominiums у Адыс-Абебе ў яго выстрэліў невядомы[5]. Паранены выканаўца быў дастаўлены ў шпіталь Тырунеш, дзе мужчына памёр[7].

Ля бальніцы сабраліся тысячы яго паклоннікаў. Каб разагнаць натоўп, паліцыя ўжыла слезацечны газ. У горадзе былі чутныя стрэлы, людзі падпальвалі шыны. Цела Хачалу было дастаўлена ў яго родны горад, Амбо, але пратэстоўцы настойвалі на тым, што Хачалу павінен быць пахаваны ў Адыс-Абебе[5]

У сталіцы, горадзе Адыс-Абеба, тым часам былі разрабаны грамадскія будынкі і прыватныя прадпрыемствы[8].

Асабліва жорсткія сутыкненні адбыліся ў Шашаманэ, дзе загінула да 150 чалавек[9]. У ходзе беспарадкаў пацярпелі гандлёвыя цэнтры, рэстараны, прыватныя дамы і гатэлі[10][9]. Галоўнымі ахвярамі гвалту сталі амхарцы[3], гурагі і ямайцы (асабліва растафарыянцы)[11]. У Адаме дэманстранты падпалілі мэрыю і спрабавалі захапіць штаб-кватэру рэгіянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі[12].

У 9 гадзін раніцы 30 чэрвеня на большай частцы краіны быў адключаны Інтэрнэт[13][14][15]. Прэм’ер-міністр Абій Ахмед выказаў спачуванні сям’і Хачалу Хундэсы, а таксама заклікаў да спакою на фоне нарастаючых беспарадкаў[5][12].

Па стане на 5 ліпеня паліцыя арыштавала як мінімум чатырох чалавек, падазраваных у забойстве Хачалу. Абій Ахмед выказаў здагадку, што за хваляваннямі можа стаяць Егіпет[12]. Егіпецкі дыпламат у адказ заявіў, што афіцыйны Каір «не мае нічога агульнага з цяперашняй напружанасцю ў Эфіопіі»[16].

  1. ↑ "Ethiopia arrests suspects over Haacaaluu Hundeessaa killing", Al Jazeera. July 10, 2020. Retrieved July 11, 2020.
  2. ↑ Ethiopia: Understanding Oromia's mayhem after Hachalu's murder (англ.). The Africa Report.com (11 студзеня 2021). Праверана 27 лютага 2021.
  3. 1 2 Ethnic Amharas Massacred in Ethiopia (англ.)(недаступная спасылка). Torture Abolition And Survivors Support Coalition International. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 25 лютага 2021.
  4. ↑ Hate Speech on Facebook Is Pushing Ethiopia Dangerously Close to a Genocide (англ.). www.vice.com (14 верасня 2020). Праверана 27 лютага 2021.
  5. 1 2 3 4 5 Deadly protests erupt after Ethiopian singer killed. BBC News. 30 June 2020.
  6. ↑ Ethiopian unrest fans destruction of Hailie Selassie statue in London, Праверана July 3, 2020
  7. ↑ Lethabo (30 June 2020). Hachalu Hundessa Death, Dead - Hachalu Hundessa Died, Killed, Wife, Wiki, Bio. Latest News South Africa. Архівавана з арыгінала 1 July 2020. Праверана 6 July 2020.
  8. ↑ Fantahun, Arefaynie (3 July 2020). Addis Ababa in the aftermath of assassination of singer Hachalu. Ethiopia Observer. Праверана 6 July 2020.
  9. 1 2 Fantahun, Arefaynie (6 July 2020). Ethnically-motivated attacks in Shashemene and elsewhere. Ethiopia Observer. Праверана 6 July 2020.
  10. ↑ Caesar, Ed (2016). Two Hours: The Quest to Run the Impossible Marathon. New York: Simon & Schuster. p. 237. ISBN 9781451685855. Gebrselassie would identify himself as an Oromo, but... some of his ancestors moved from [what is now] the Amhara Region 'one hundred and fifty years ago.'
  11. ↑ A Murder in Ethiopia Shows the Rastafarian Promised Land Is Far From Heavenly (англ.). www.vice.com (6 лютага 2016). Праверана 27 лютага 2021.
  12. 1 2 3 A musician's murder sparks mayhem in Ethiopia. The Economist. 5 July 2020. Праверана 6 July 2020.
  13. ↑ Internet cut in Ethiopia amid unrest following killing of singer (англ.). NetBlocks (30 чэрвеня 2020).
  14. ↑ Internet shutdown in Ethiopia amid unrest at singer's death (англ.). Euronews (1 ліпеня 2020).
  15. ↑ Feleke. Internet cut off in Ethiopia after death of singer-activist. CNN (30 чэрвеня 2020).
  16. ↑ Cairo has 'nothing to do' with current tensions in Ethiopia: Egyptian diplomat - Politics - Egypt (англ.). Ahram Online. Праверана 11 ліпеня 2020.