Бестла (багіня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бестла
Пол жанчына
Бацька Bölþorn[d]
Муж Бёр
Дзеці Одзін, Вілі і Ве

Бестла (ісл.: Bestla) — у скандынаўскай міфалогіі веліканша з роду ётунаў, дачка Бёльторна. Выйшла замуж за Бёра, сына Буры. Вядомая тым, што з’яўляецца маці Одзіна і яго братоў Вілі і ВеСтарэйшая Эда»). Лічыцца, што яна маці ўсіх асаў.

Імя волаткі старажытнае.[1] Яно паходзіць з фрызскай мовы ад слова bóst «жонка». У гэтым выпадку імя Буры разумеецца як «бацька», «прабацька», а Бёр як «сын», жонкай якога была Бестла.[2] Па іншай версіі ад прагерманскага слова *bastilón «што дае кару» праз старажытнаскандынаўскае слова bastr «луб» і bestisíma «лыка» імя звязваецца з міфам аб паходжанні свету ад дрэва.[2] Магчыма, Бестла — луб дрэва Ігдрасіль, на якім Одзін перарадзіўся, прынёсшы самога сябе ў ахвяру сваёй дзідай Гунгнір, як распавядае паэма Прамовы Высокага.[3]

Зноскі

  1. Simek (2007), sid 35f.
  2. а б McKinnell (2014), sid 133.
  3. Lindow (2001), sid 77.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]