Бехераўка
| Бехераўка | |
|---|---|
| чэшск.: Becherovka | |
| | |
| |
| Краіна паходжання | |
| Год заснавання | 1807 |
| Мацунак | 38 % (V/V) |
| Тып | таварны знак |
| Вытворца | Jan Becher – Karlovarská Becherovka[d] |
| Сайт | becherovka.com |
Бехераўка (чэшск.: Becherovka) — чэшскі алкагольны напой, моцны лікёр (моцнасць 38 %), паходзіць з Карлавых Вар, настойваюць на зёлках. Першапачаткова гэты лікёр рабілі як лекі для страўніка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вынайшаў Бехераўку англійскі тэрапеўт Фробрыг і аптэкар Ёзэф Бэхер. З 1807 года Ёзэф Бэхер пачаў прадаваць эліксір ва ўласнай аптэцы ў выглядзе «кропель» пад назвай «Original Karlsbader Becherbitter».
На працягу ўсёй сваёй гісторыі Бехераўка неаднаразова атрымлівала шматлікія ўзнагароды і медалі на міжнародных выставах у Парыжы, Вене і іншых гарадах.
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Сумесь з больш чым дваццаці зёлак насыпаюць у мяхі з натуральнага палатна, якія апускаюць у ёмістасці, напоўненыя спіртам, і пакідаюць там прыкладна на тыдзень. Потым атрыманы экстракт пералівацца ў дубовыя бочкі і перамешваецца з вадой і цукрам. Затым прадукт настойваюць у дубовых бочках спецыяльнай авальнай формы на працягу двух-трох месяцаў. Дадзены напой робіцца толькі на карлаварскай вадзе.
