Бецымісарака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бецымісарака
(Betsimisaraka)
Betsimisaraka fête.jpg
Агульная колькасць 3428 тыс. (2011 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Бецымісара́ка (малагас. Betsimisaraka, літаральна "шмат неразлучных" або "ніколі не падзельныя") — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць усходнюю частку Мадагаскара. Агульная колькасць - 3428 тыс. чал.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бецымісарака як этнічная група склаліся толькі ў XVIII ст., калі некалькі варожых адзін да другога плямёнаў былі аб'яднаны каралём Рацымілаху (каля 16941750 гг.), сынам вядомага англійскага пірата Тома Цью і малагасійскай "каралевы" Антаваратры Рахена. Ён стварыў на ўсходзе Мадагаскара дзяржаву, якая кантралявала значную частку ўзбярэжжа, востраў Сен-Мары і перадгор'і. Менавіта ён у 1712 г. увёў адзіную назву бецымісарака і правёў шэраг рэформ, накіраваных на знішчэнне племянной розніцы. Пасля яго смерці адзіная дзяржава згубіла цэласнасць, але працягвала існаваць як федэрацыя.

Дачка Рацымілаху, Бэцці (Біці) падаравала частку сваіх валоданняў Францыі (у тым ліку востраў Сен-Мары і важны порт Туамасіна) пасля шлюбу з французскім капралам. У 1817 г. бецымісарака былі заваяваны каралём мерына, Радамам I, і ўвайшлі ў склад яго дзяржавы.

Зараз большасць прадстаўнікоў гэтай этнічнай групы прызнаюць сябе адначасова малагасійцамі і бецымісарака, захоўваюць многія самастойныя рысы культуры.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны гаспадарчы занятак - земляробства. Вырошчваюць рыс, садавіну, какосавую пальму, клубняплоды, на продаж - спецыі, эфіра-алейныя культуры, тытунь, каву. Зямля належыць розным сем'ям, аднак прынята апрацоўваць яе сумесна. Пад час сумесных сяўбы або жніва суседзі ядуць разам рытуальны суп ро. Для жыхароў узбярэжжа важным з'яўляюцца такія заняткі як лоў рыбы і кабатажнае суднаходства. Жывёлагадоўля мае другараднае значэнне.

Жытло будуюць з бамбуку. Традыцыйная вопратка - доўгія сукенкі для жанчын, саламяныя капялюшы для жанчын і мужчын.

Бецымісарака вядомы як добрыя музыкі. Музычныя інструменты ладзяць з бамбуку. Пераважае рытмічная музыка. Папулярны народны танец, які адрознівае бецымісарака ад іншых груп, - басэса.

У складзе бецымісарака вылучацца група занамулата, нашчадкаў еўрапейскіх піратаў і тубыльцаў, для якой характэрна спалучэнне еўрапейскіх і малагасійскіх культурных традыцый.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Бецымісарака размаўляюць на некалькіх дыялектах малагасійскай мовы.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Каля 45% бецымісарака спявадаюць хрысціянства (каталіцызм і пратэстанцтва), астатнія - традыцыйную рэлігію, заснаваную на кульце продкаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]