Бечы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бечы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
141 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
249993
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216832011
Бечы на карце Беларусі ±
Бечы (Беларусь)
Бечы
Бечы (Гомельская вобласць)
Бечы

Бе́чы[1] (трансліт.: Biečy, руск.: Бечи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.

На поўдні нацыянальны парк «Прыпяцкі».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 36 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 269 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з 2 просталінейных, шчыльна размешчаных вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага стагоддзя (у 1 км на поўдзень ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне казны. У 1834 годзе ў Тураўскім казённым маёнтку.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дзень ураджая», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 года нямецкія акупанты спалілі 76 двароў і забілі 27 жыхароў. Падчас наступу савецкіх войскаў мясцовы жыхар А. А. Ярмоленка правёў па малапрыкметных сцяжынках праз цяжкапраходныя балоты батальён савецкіх салдат у тыл суперніка, чым дапамог разграміць варожы гарнізон у вёсцы. За адвагу ў баю, знаходлівасць і дапамогу Чырвонай Арміі А. А. Ярмоленка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Вызвалена 21 сакавіка 1944 года. 25 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Савецкая Беларусь» (цэнтр — вёска Азяраны). Дзейнічае бібліятэка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 74 гаспадаркі, 141 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1811 год — 18 двароў.
  • 1816 год — 62 жыхара.
  • 1834 год — 24 двары, 156 жыхароў.
  • 1897 год — 45 двароў 236 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1917 год — 351 жыхар.
  • 1925 год — 85 двароў.
  • 1940 год — 312 жыхароў.
  • 1959 год — 474 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 74 гаспадаркі, 141 жыхар.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]