Бешанковіцкая кераміка
Выгляд
Бешанковіцкая кераміка — ганчарныя вырабы майстроў з Бешанковічаў. Вядома з даўніх часоў. У 1930-я гг. працавала каля 30 майстроў-паліўнікаў, якія выраблялі паліваны посуд шырокага асартыменту (гаршкі, гарлачы, збаны, слаі, міскі, глякі, цукарніцы і інш.). Бешанковіцкая кераміка вызначалася простымі формамі, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геаметрычны штамп), рознымі памерамі, у залежнасці ад якіх вырабы мелі розныя назвы: штука (гаршчок на 10 л), пyгаp (5 л), пецярык (2,5 л), семярык (1 л) і інш. Рабілі таксама цацкі. З 1934 года на базе промыслу існавала арцель. У 1950—1970-я гг. вырабам бешанковіцкай керамікі займаліся асобныя майстры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бешанковіцкая кераміка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.