Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Бешанковіцкі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Віцебскі абласны выканаўчы камітэт |
Вышэйшае ведамства | Бешанковіцкі раённы Савет дэпутатаў[d] |
Штаб-кватэра | 211361, Віцебская вобласць, г. Бешанковічы, вуліца Чуклая 13 |
Старшыня | Галіна Уладзіміраўна Унуковіч |
Сайт | beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/… |
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бешанковіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Бешанковіч ў будынку на вуліцы Чуклая 13.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 16 сакавіка 2020 года — Галіна Уладзіміраўна Унуковіч[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Местная вертикаль, посол и руководство министерств - Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.) . БелТА (16 сакавіка 2020). Праверана 20 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/by//by/ — афіцыйны сайт Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта