Беюк нагара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беюк нагара
Кёс нагара, вясельная нагара
Класіфікацыя Ударны інструмент, барабан
Гучанне нагары

Беюк нагара (вясельная нагара) (азерб.: Böyük nağara) — азербайджанскі народны ўдарны музычны інструмент. Адзін з самых распаўсюджаных ударных інструментаў у народнай музыцы Азербайджана. Самы буйны з усіх відаў нагар.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

У перакладзе «нагара» азначае «паляпванне», а «беюк» — «вялікі».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кёс нагара буйной канструкцыі ў цяперашні час забытая, але ў некалькі паменшанай форме выкарыстоўваецца ў ансамблі зурначы  (руск.). Беюк нагара часта выкарыстоўваецца ў спалучэнні з джура нагарай  (руск.) Магчымасці яе некалькі абмежаваныя. На гэтай нагары граюць толькі на адкрытым паветры, часта на вяселлях і святах, стукаючы па абодвум яго бакам двума драўлянымі палачкамі. Корпус інструмента цыліндрычнай формы вырабляецца з цвёрдых парод дрэва, з двух бакоў на яго нацягваецца скура. Дыяметр корпуса 400—450 мм, вышыня 500—550 мм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]