Благавешчанск
| Горад | |||||
| Благавешчанск | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Благовещенск | |||||
|
|||||
| 50°17′ пн. ш. 127°32′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Valentina Sergeevna Kalita[d] і Q109484926? | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1856 | ||||
| Першая згадка | 1653 | ||||
| Плошча | 353 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 130 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+6 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▲ 219 861 [1] чалавек (2010) | ||||
| Шчыльнасць | 599 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 4162 | ||||
| Паштовыя індэксы | 675000 | ||||
|
|
|||||
| admblag.ru | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Благавешчанск (руск.: Благовещенск) — горад (з 1858) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Амурскай вобласці. Насельніцтва 217,7 тыс. чал. (2005).
Горад размешчаны на паўднёвым захадзе Зейска-Бурэінскай раўніны, на левым беразе Амура, пры ўпадзенні ў яго ракі Зеі, за 7985 км на ўсход ад Масквы. На процілеглым беразе Амура — кітайскі горад Хэйхэ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню рускія з’явіліся пры зліцці Амура і Зеі летам 1644 года, калі тут спыніўся першапраходзец Васіль Паяркаў са сваім атрадам[2]. У 1653 годзе землепраходзец Ерафей Хабараў вырашыў пабудаваў тут астрог[3], але пасля падпісання ў 1689 годзе Нерчынскай дамовы рускія пакінулі левы бераг Амура.
Часам заснавання Благавешчанска лічыцца 1856 год, калі быў закладзены Усць-Зейскі вайсковы пост. Да 1856 года Расійская імперыя здзейсніла шэраг захадаў для замацавання за сабой левага берага Амура. Урэшце, 2 чэрвеня 1856 года ад вусця Зеі прыбыў вайсковы атрад з каля 500 салдат, які заняўся расчысткай тэрыторыі для будаўніцтва горада і размяшчэння будучых рускіх перасяленцаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Уладзіміравіч Борман (1911—1965) — беларускі архітэктар.
- Яўгенія Арцем’еўна Васілеўская (1926—?) — беларуская гісторык.
- Галіна Фёдараўна Пальчэўская (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Фрыдрых Канстанцінавіч Латынцаў (1928—2001) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Зноскі
- 1 2 Население Благовещенска по итогам переписи 2010 Архівавана 9 лістапада 2011.
- ↑ Поярков Василий Данилович
- ↑ История Благовещенска Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз.
- Благовещенск // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области] — Благовещенск, 2009. — С. 32. — 232 с. (руск.)