Блайцкія фігуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адна з Блайцкіх фігур

Блайцкія фігуры, англ.: Blythe Intaglios — група гіганцкіх фігур, геогліфаў, створаных шляхам расчысткі верхняга пласта зямлі ад камянёў, размешчаных паблізу сучаснага горада Блайт, на поўдні штата Каліфорнія, ЗША. Па тэхніцы выканання яны падобныя да геогліфаў Наска.

Мяркуецца, што ўзрост фігур складае ад 450 да 2000 гадоў. Згодна паданням сучасных жыхароў нізоўяў ракі Каларада, індзейцаў плямёнаў махавэ і квечанаў, чалавечыя фігуры адлюстроўвалі Мастамбо, стваральніка ўсяго жывога, а фігуры жывёл адлюстроўвалі Хатакулья, аднаго з двух пума-людзей, якія садзейнічалі стварэнню свету.

Фігуры выпадкова выявіў пілот, які ляцеў у Блайт з Лас-Вегаса, у 1932 годзе. Пасля яго паведамлення помнікі абследаваў Артур Вудвард, куратар гісторыі і антрапалогіі з Лос-Анджэлескага музея натуральнай гісторыі.[1]

Зноскі

  1. Welfare, S. and Fairley, J. Arthur C Clarke’s Mysterious World (Collins 1980), p.117

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Blythe Intaglios, A Photo Gallery, James Q. Jacobs, 2000 — [1]
  • Recreation.gov — [2]
  • Bureau of Land Management-Arizona Office [3]
  • Google maps satellite view [4]


Шаблон:Дакалумбавыя культуры Паўночнай Амерыкі Шаблон:Геогліфы