Блакіроўка Вікіпедыі ў Турцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімвал дзяржаўнай цэнзуры ў дачыненні да Вікіпедыі

Блакіроўка Вікіпедыі на тэрыторыі Турцыі распаўсюджваецца на ўсе моўныя раздзелы праекта, паводле звестак незалежнай арганізацыі ”Турцыя блакуе”. Блакіроўка была накладзена 29 красавіка 2017 года ў 8:00 па мясцовым часе, пасля адміністрацыйнага загада Рады па інфармацыйных тэхналогіях і камунікацыях[1]. Паводле мясцовай улады, прычынай стала тое, што Вікіпедыя займаецца дыскрэдытацыяй іміджа турэцкага боку. МЗС Турцыі абвясціў, што кіраўніцтва энцыклапедыі было праінфармавана аб неабходнасці спыніць публікацыю ”падманнай і непацверджанай інфармацыі” аб сувязях Анкары з ісламскімі тэрарыстычнымі арганізацыямі, але, нягледзячы на папярэджанні, энцыклапедыя адмовілася выдаліць гэтую інфармацыю. У сувязі з інцыдэнтам заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлс размясціў у сваім асабістым профілі зварот да грамадзян Турцыі, у якім абвясціў, што доступ да інфармацыі з’яўляецца базавым правам чалавека, і ён будзе працягваць змагацца за гэтае права[2].

Аналагічная з’ява назіраецца ў Турцыі не першы раз, і раней была скіравана супраць такіх інтэрнэт-рэсурсаў, як Youtube[3], Twitter[4]. Па розных звестках, Турцыя заблакавала таксама дзясяткі тысяч веб-сайтаў, а ўнутраныя крыніцы сцвярджаюць, што прычына звязана з барацьбой супраць тэрарызму.

Зноскі