Блакітная ордэнская стужка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блакітная ордэнская стужка
Blue Underwing (Catocala fraxini) (8384218652).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catocala fraxini (Linnaeus, 1758)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  423510
EOL  554998

Блакітная ордэнская стужка (Catocala fraxini) — буйны начны матылёк з сямейства совак (Noctuidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самая буйная са стужачніц Расіі і адна з самых буйных еўрапейскіх совак — даўжыня пярэдняга крыла можа дасягаць 4,5 см, а размах крылаў — 110 мм (дыяпазон — ад 85 да 110 мм).

Афарбоўка пярэдніх крылаў «сінявата-светла-шэрая з чорным апыленнем» і светлымі, да белага, з папярочнымі лініямі, акружанымі аблямоўкай. Пупышкападобная светлая пляма, з цёмнай аблямоўкай, пад ім размяшчаецца светлая або нават белая пляма няправільнай формы.

Хвалісты малюнак імітуе кавалачак кары дрэва і служыць для матылька абаронай, калі днём ён спакойна сядзіць на ствале.

Заднія крылы чорныя ці цёмна-бурыя, з шырокай блакітнай паласой (перавяззю) і белай махрынкай. Паласа не зубчастая, а паўкруглая.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Амаль уся Еўропа (Сярэдняя і, часткова, Паўночная[1]), адсутнічае на крайнім поўдні, а таксама ў зоне росту іглічных лясоў, амаль уся Расія, Каўказ, Паўднёвая Сібір, Прыамур'е, Прымор’е, Паўднёвыя Курылы, Цэнтральная Азія, Карэя, Кітай, Японія. Увогуле, у сваім распаўсюдзе прымеркаваны да лясной зоне.

Месцапражыванні і спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Лётае па ўзлесках лісцвена-мяшаных лясоў, па берагах рэк. Сустракаецца ў садах і парках. У гарах падымаецца да мяжы лісцяных лясоў.

Матылёк актыўны ноччу, ляціць на святло, але, як і Catocala sponsa садзіцца побач з крыніцай святла, а не на ім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь животных по А. Э. Брему. Т.2: Членистоногие. — М.: Учпедгиз РСФСР, 1941.
  • Ламперт К. Атлас бабочек и гусениц — Минск: Харвест, 2003.
  • Райххолф-Рим Х. Бабочки. — М.: Астрель, 2002.
  • Алексеев В. Г., Бабенко В. Г. Атлас бабочек. — М.: Росмэн-Пресс, 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ламперт К. Атлас бабочек и гусениц — Минск: Харвест, 2003.