Блакітны трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Блакітны трамвай (катал.: Tramvia Blau) — трамвайная лінія ў Барселоне.

Лінія Блакітнага трамвая звязвае 7-ю лінію Барселонскага метрапалітэна з фунікулёрам Тыбідаба, з’яўляючыся часткай турыстычнага маршруту з цэнтра горада на яго найвышэйшы пункт. Даўжыня лініі складае 1276 м, а перапад вышынь — 93 м.

Лінія пабудавана ў 1901 годзе, у 1922 і 1958 гадах маршрут нязначна мяняўся. У адрозненне ад дзвюх іншых трамвайных сістэм: Trambaix і Trambesòs, Блакітны трамвай выкарыстоўваецца ў асноўным для перавозкі турыстаў, на лініі выкарыстоўваюцца трамваі старога тыпу. Шырыня каляіны — 1 435 мм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]