Блакітніца тарфянікавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блакітніца тарфянікавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plebejus optilete


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  596771

Блакітніца тарфянікавая (Plebejus optilete) — від матылёў сямейства блакітніцы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Optilete (з лацінскай, літаральна) — вочкавая. Мянушка багіні Афіны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 10-15 мм. Верхні бок крылаў цёмны, сіне-фіялетавы ў самца і цёмна-карычневы ў самкі. Ніжні бок крылаў шэры з буйнымі чорнымі плямамі — у самак і самцоў аднолькавы. Каля задняга краю задніх крылаў знаходзяцца адна або дзве чырвона-сінія плямы.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі.

Пашырэнне: Паўночная, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Сібір на ўсход да Ціхага акіяна, Манголія, Карэя, Японія, паўднёва-захад Паўночнай Амерыкі[1].

На Украіне пэўна вядомы з тэрыторыі Харкаўскай, Сумскай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Ровенскай, Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцей. Сустракаецца ў Карпатах на вышынях ад 600 да 1200 м над узроўнем мора. Раней таксама прыводзіўся для Чарнавіцкай[2] і Хмяльніцкай[3] абласцей.

Звычайны ва Усходняй Нарвегіі і Фінляндыі, нярэдка сустракаецца ў Прыбалтыцы. У Польшчы жыве паўсюдна, але лакальны. У Беларусі распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, у характэрных месцах пражывання даволі звычайны.

Жыве ў тундры і лесатундры. У тайзе насяляе мохава-хмызняковыя супольнасці балот. У лясным поясе жыве ў тарфяніках, вярховых балотах, хвойніках, забалочаных хваёвых лясах, сіўцовыя лугі, чарнічнікі ў іглічных лясах. На Кольскім паўвостраве жыве ў розных тыпах тундраў. Найбольш шматлікі від па забалочаных мохава-хмызняковых участках у тундрах[1].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца на працягу года ў адным пакаленні. Час лёту — з пачатку чэрвеня да канца ліпеня. Самкі адкладаюць яйкі па адным на лісце, кветкі або сцёблы кармавых раслін. Кармавыя расліны: чарніцы, журавіны, буякі, ягаднік. Стадыя яйка — 4-6 дзён. Маладыя вусені шкілетуюць маладое лісце, у больш старэйшых узростах — сілкуюцца кветкамі, завязямі, ягадамі і лісцем. Зімуюць вусені. Акукліваюцца ў маі сярод імхоў паблізу паверхні глебы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Львовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России). — М.: КМК, 2007. (руск.)
  2. Hormuzaki C., 1894.
  3. Belke G., 1859.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]