Бланка д’Артуа
Бланка д’Артуа Blanche d’Artois | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
4 снежня 1270 — 1284 | ||
Папярэднік | Генрых I Тоўсты | |
Пераемнік | Жанна I | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 1248 | |
Смерць | 2 мая 1302[1][2][3] | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | House of Artois[d] | |
Бацька | Роберт I д’Артуа | |
Маці | Мацільда Брабанцкая[d] | |
Муж | Генрых I Тоўсты і Эдмунд Гарбаты, 1-ы граф Ланкастарскі[d] | |
Дзеці | Іаана I Наварская, Томас Плантагенет, 2-і граф Ланкастар[d], Генры Плантагенет, 3-і граф Ланкастэр[d], John of Lancaster[d], Томас Плантагенет, 2-і граф Ланкастар[d], Mary Plantagenet[d] і Thibaut de Navarre[d] | |
Бланка д’Артуа (фр.: Blanche d’Artois, 1248 — 2 мая 1302) — графіня Шампані і Бры, і каралева Навары.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Была дачкой Рабера д’Артуа і Мацільды Брабанцкай (1224—1288). Даводзілася (па бацькаўскай лініі) унучкай французскаму каралю Людовіку VIII і пляменніцай Людовіку IX, а па матчынай — унучкай брабанцкаму герцагу Генрыху II і Марыі Гогенштаўфен, дачцы Філіпа Швабскага.
Першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]
У 1269 годзе ажанілася з графам Шампані і Бры Генрыха III, які ў 1270 годзе стаў таксама каралём Навары пад імем Энрыке I. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
- Цібо (пам. у 1273), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Шампанскага дому;
- Жанна (1271—1305), будучая каралева Навары і каралева Францыі.
Генрых памёр у 1274 годзе і Бланка д’Артуа стала рэгенткай Навары (1274—1284) падчас маленства сваёй дачкі Жанны.
Другі шлюб[правіць | правіць зыходнік]
У 1276 годзе Бланка ажанілася другі раз з Эдмундам Ланкастарскім (1245—1296), малодшым сынам англійскага караля Генрыха III і Элеаноры Праванскай. Эдмунд таксама быў удаўцом, яго жонка Эвеліна памерла ў 15-гадовым узросце ў тым жа годзе, што і муж Бланкі. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей:
- Томас Ланкастарскі (каля 1278 — 22 сакавіка 1322), адзін з правадыроў баронскай апазіцыі падчас кіраванне англійскага караля Эдуарда II;
- Генры Ланкастарскі, адзін з кіраўнікоў звяржэння Эдуарда II і глава мецяжу супраць фаварыта Ізабелы Французскай Роджэра Морцімера;
- Джон Ланкастарскі, сеньёр дэ Бафор.
Зноскі
- ↑ Blanche d'Artois // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Blanche d'Artois // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. Blanche d'Artois // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713